Меркаванні

Выбух на Кастрычніцкай плошчы

Плошча вымагае ня толькі рамантыкі, але й суворай прозы пад шыльдай «Біяпрыбіральня». Піша Аляксандар Класкоўскі.

Маскоўскі карэспандэнт «Комсомолки» пацешыўся, як «бацька» надурыў апазыцыю. Тая, маўляў, хацела ў нядзелю нарвацца на дручкі, але – аблом. Не атрымалася «карцінкі» для Захаду...

Таварышч не разумее, што для тысячаў беларусаў сам выхад на плошчу пасьля таго, як ім паабяцалі пакараньне аж да «вышкі», быў учынкам геройскім.

Дарэчы, борздаму газэтчыку варта было б пачытаць дасьведчаных камэнтатараў. Тыя сьцьвярджаюць, што ўстрымацца ад гвалту 19 сакавіка настойліва параіў Пуцін. Не ад вялікага дэмакратызму, а таму, што прыціснулі партнэры па «вялікай восемцы», у якой Маскве акурат выпала старшыняваць.

Зрэшты, пэўна, спрацаваў і чыньнік масавасьці. Наўрад ці наверсе чакалі, што столькі люду наплюе на страшылкі пра выбухі ды атруту з дохлых пацукоў. Народ толькі сьмяяўся, калі ў натоўпе раптам бабахаў балёнік. У той вечар многія зьведалі катарсіс ад разьвітаньня з хімэраю страху.

Плошча расставіла кропкі над «і».

Яна падвяла рысу пад спрэчкай, ці варта «ўдзельнічаць у фарсе». У выпадку байкоту нічога й фальшаваць ня трэба: агучвай сабе рэальны лік матчу з Гайдукевічам…

І тады б не было Плошчы.

Паўзучы таталітарызм мае ўласьцівасьць пакрысе акупаваць усе нішы, якія добраахвотна здае сьвядомая грамада. І наадварот: прайшоўшы праз усе колы перадвыбарчага пекла, маеш непараўнальна мацнейшы маральны грунт, каб патрабаваць новых, сумленных выбараў.

На Кастрычніцкай жа плошчы сапраўды адбыўся выбух. Толькі не паводле вэрсіі КДБ. Выбухнулі пратубэранцы грамадзянскай энэргіі.

Іншая рэч, што гэта сталася раптоўна і для лідэраў палітычнай апазыцыі. Пэўна, у ейных штабох не было дэталёвых распрацовак на выпадак беларускага Майдану (які вымагае ня толькі рэвалюцыйнай рамантыкі, але й суворай прозы пад шыльдай «Біяпрыбіральня»). Патэнцыял першага дня быў у значнай ступені змарнаваны.

Між тым, зазначаюць аналітыкі, чым яшчэ наканавана так пільна займацца апазыцыйным стратэгам у беларускіх умовах, калі не карпатлівай распрацоўкай вееру сцэнароў вулічнай дэмакратыі?

Мілінкевіч цьвяроза кажа, што ў нас болей імаверны ня ўзьнёслы ды тэлегенічны варыянт Памаранчавай рэвалюцыі, але цярністы шлях польскае «Салідарнасьці».

Сьвядомыя палякі паказалі тады ня толькі моц духу, але й дасканалае ўжываньне таго, што цяпер называюць палітычнымі тэхналёгіямі. Валоданьне імі надзвычай важнае для арганізатараў беларускага дэмакратычнага руху. Бо найхутчэй, што наперадзе цэлая эпапэя барацьбы з рознымі паваротамі сюжэту, прылівамі ды адлівамі палітычнае актыўнасьці.

Кропля камень точыць. Улада сама ўжо мусіць публічна разбураць міт пра стабільнасьць ды маналітнасьць. Калі ў 2001-м Лукашэнка абвесьціў пра элегантную перамогу, то гэтым разам мусіў пачаць сьпіч трыюмфатара фразай аб правале рэвалюцыі.

Дый дзяржаўная тэлевізія ўжо не абмяжоўваецца паказам пратэстаў у Францыі (памятаеце савецкі анэкдот «Мяне непакоіць Гандурас»?). Хай сабе скрозь зубы, але загаварылі пра намёты побач з рэзыдэнцыяй.

Энэргетыку Плошчы ня зьнішчыш. Можна спляжыць бульдозэрамі намёты, але маральны пляцдарм ужо заваяваны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Усе навіны →
Усе навіны

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

Мёртвы кіт, знойдзены каля ўзбярэжжа Даніі — сапраўды шматпакутны Цімі

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць