Грамадства11

З 91 пікета, заяўленага АГП на 19 снежня, забаронена 63

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Паводле яе слоў, усе пікеты павінны былі прайсці пад дэвізам: «Укралі выбары, каб прадаць краіну».

Красуліна адзначыла, што за два дні да правядзення пікетаў прыходзяць розныя адмовы. «Скажам, у Магілёўскай вобласці было заяўлена 12 пікетаў, і ўсе 12 забаранілі. А па Мінску мы падавалі заяўкі на 25 пікетаў. Забарона прыйшла толькі на пяць. Мы пакуль чакаем адказы, хоць тэрміны, адпушчаныя чыноўнікам на тое, каб паведаміць пра сваё рашэнне, ужо даўно прайшлі. Чыноўнікі парушаюць заканадаўства, на што мы таксама будзем рэагаваць», — сказала Красуліна.

Чыноўнікі «з вялікай фантазіяй» падышлі да матывіроўкі адмоў, падкрэсліла яна.
«У Вілейцы актывісты заявілі пікет на цэнтральнай алеі горада. Адмову ў правядзенні пікета матывавалі тым, што алея цэнтральнай не завецца. Бабруйскія ўлады асабліва парадавалі, напісаўшы, што «ў асноўных паняццях, якія ўжываюцца ў арт. 2 Закона аб масавых мерапрыемствах, адсутнічае вызначэнне „пікет“, што не дазваляе сапраўды вытлумачыць від масавага мерапрыемства, заяўленага Вамі», — сказала Красуліна.

Аднак галоўным чынам, адзначыла прэс-сакратар АГП, адмова ў пікетах матываваная тым, што месца правядзення акцыі не адпавядае закону аб масавых мерапрыемствах. «Прычым часцей за ўсё без тлумачэнняў, у чым не адпавядае і чаму падчас парламенцкай кампаніі адпавядала, а зараз не», — адзначыла Красуліна.

«У любым выпадку, так ці інакш, партыя будзе інфармаваць людзей аб тым, што выбары ў іх укралі, і аб тым, што іх укралі, каб распрадаць краіну. Акрамя таго, 19 снежня АГП абавязкова нагадае грамадзянам краіны пра разгон шматтысячнай акцыі, якая прайшла два гады таму ў знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Асабліва будзе засяроджана ўвага на тым, што за кратамі па-ранейшаму застаецца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч», — заявіла Красуліна.

Каментары1

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць