З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1919

Улюблёныя словы ў беларускай мове: Газпром, Роснефть, Сбербанк

Многія нават нацыянальна свядомыя беларусы на ментальным узроўне сябе не аддзяляюць ад расійцаў. І гэта праяўляецца на пісьме.

Увогуле,

я не лічу, што дзяржава павінна законадаўча рэгуляваць мову.
Агульнапрынятасць моўнага стандарту, правапісу, павінна вызначацца не рашэннем дзяржаўнага органа, а кансэнсусам карыстальнікаў мовы. Так — «прынята», так — «не прынята». Нормы этыкета ці добрага густа альбо (папраўце, калі памыляюся) нотная сістэма для запісу музыкі таксама не зацвярджаюцца ў дзяржаўных інстытуцыях, так жа ж?

Беларусы часта скардзяцца на тое, што расійцы недаацэньваюць адметнасць беларусаў і адрозненні паміж беларускасцю і расійскасцю. Між тым, многія нават нацыянальна свядомыя беларусы на ментальным узроўне самі не аддзяляюць сябе ад расійцаў. І гэта часта праяўляецца на пісьме, калі людзі перакладаюць расійскія ўласныя імёны і назвы на беларускую мову, як бы абсурдна гэта ні гучала.

Многія беларусы падсвядома не разумеюць, што расійская мова — гэта замежная мова. Ці, прынамсі, іншая мова ад беларускай. І імёны расійскія — іншыя ад беларускіх, як гэтаксама іншымі ёсць імёны польскія, кітайскія ці партугальскія. А ўласныя імёны не перакладаюцца ніколі.

Джорджа Буша мы не называем «Юр’ем» (а гэта і ёсць беларускі эквівалент ангельскага George), а Ёгана Сэбастыяна Баха не называем «Янкай Савасцянам» ці як там. Нават гераічнага беларускага журналіста Пачобута многія на замежны манэр называюць «Анджэй» у адпаведнасці з тым, як сябе называе ён сам.

А значыць і

Елена Боннэр — ніякая не «Алена», Яўгеній Еўтушэнка — ніякі не «Яўген», Аркадзій Гайдар — ніякі не «Аркадзь», а Дзмітрый Мядзведзеў — ніякі не «Дзмітры» без «й» (тым больш не «Зміцер»).

Карыстальнікам тарашкевіцы таксама трэба адвучацца называць Пуціна «Ўладзімерам» праз «е». Цікава, што Надзежду Крупскую ў беларускай традыцыі, падобна, што так і не стала прынята памылкова называць «Надзеяй».

Далей. Беларускамоўная журналістыка мала піша на тэмы эканомікі. Таму стылістычныя стандарты бізнэсовай журналістыкі не выпрацаваныя і людзі часта кіруюцца архаічнымі акадэмічнымі БССРаўскімі правіламі, якія чым далей, тым у сучасным свеце гледзяцца больш нерэлевантнымі.

Што б ні казалі сучасныя «акадэмічныя правілы» беларускай мовы,

у Расіі няма такога банка, як «Ашчадбанк», і няма такіх кампаній, як «Газпрам» ці, асабліва, «Раснафта».

«Сбербанк», «Газпром» і «Роснефть» — зарэгістраваныя брэнды, якія:

а) даўно не расшыфроўваюцца як «Сберегательный банк» і ніколі афіцыйна не былі скаротамі ад «Газовая промышленность»(?) або «Российская нефть» (?). Раскрыю сакрэт — кампанія BP даўно таксама не называецца British Petroleum.

б) перакладаюцца на ўсе без выключэння мовы як, адпаведна, Sberbank, Gazprom альбо Rosneft, і ніяк іначай. Па-беларуску гэта — «Сбербанк», «Газпром» і «Роснефть»

Перакладаць гэтыя назвы на сваю мову — гэта праява местачкоўства і варта смеху,
скажу шчыра.

Найлепшыя расійскія газэты «Коммерсантъ» і «Ведомости» ўвогуле не перакладаюць на расійскі алфавіт назвы заходніх кампаній ці заходнія брэнды, так і пакідаючы іх лацінкай.

Гэтаксама ў беларускамоўных тэкстах варта пакідаць без перакладу большасць лацінкавых і расійскіх назваў. Ці ж вы не думаеце, што ў Беларусі засталося шмат беларускамоўных чытачоў (пагатоў карыстальнікаў інтэрнэту), якія не валодаюць лацінскім алфавітам альбо расійскай моваю і не здолеюць гэтыя назвы прачытаць?

Каментары19

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць