Свет77

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй

Кіраўнік МЗС Расіі параўнаў дзеянні Германіі з падзеямі напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Сяргей Лаўроў назваў дзеянні Германіі пасля выяўлення замінаваных дронаў каля аэрапорта Лейпцыг/Гале «пачаткам сапраўднай вайны». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну.

«Лейпцыг, аэрапорт… Знайшлі нейкі там дрон. Сказалі: гэта расійскі дрон. Ніхто не стаў разбірацца. Гэта, увогуле, па вялікім рахунку, пачатак такой вайны сапраўднай», — сказаў Лаўроў.

У пачатку жніўня каля аэрапорта Лейпцыг/Гале знайшлі некалькі беспілотнікаў з выбухоўкай. Адзін з іх знаходзіўся побач з украінскім вайскова-транспартным самалётам, другі — непадалёк ад аэрапорта.

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт заявіў, што выканаўцы «гібрыднай атакі» дзейнічалі на замову расійскіх дзяржаўных структур. Пасля гэтага Германія закрыла расійскае генеральнае консульства ў Боне і «Расійскі дом» у Берліне, а таксама ўзмацніла кантроль за расіянамі, якія ўязджаюць у краіну.

«Я памятаю, што перад пачаткам Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, дакладней, немцы таксама свае дыпламатычныя місіі закрывалі», — пракаментаваў гэта Лаўроў.

Ён таксама заявіў, што канцлер Фрыдрых Мерц «ідзе, ну, па сутнасці, абвяшчаць нам вайну».

«Аказалася, што вось гэтыя метастазы нацызму пачынаюць прабівацца. Гэта небяспечная з’ява. Мне здаецца, расійскае кіраўніцтва зробіць адпаведныя высновы», — дадаў кіраўнік МЗС Расіі.

Тым часам нямецкія ўлады рыхтуюць план барацьбы з расійскімі гібрыднымі атакамі. У дзевяці стратэгічна важных гарадах плануюць размясціць спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні для барацьбы з дронамі. Яны будуць ахоўваць аэрапорты, вакзалы, урадавы квартал у Берліне і іншыя аб’екты крытычнай інфраструктуры.

Каментары7

  • Опять 39
    06.09.2026
    А кто это сделал?....

    Лавров, тебе на виселице висеть!
    ...а что это рашинских ботов нетути?
    Шашлыки жрут, а с понедельника О5 за своё?)
  • А потом будет 45
    06.09.2026
    Опять 39, и про это не стоит забывать.
  • Iгарка
    06.09.2026
    "Будущие фашисты назовут себя антифашистами."Кажется,так У.Черчилль говорил.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць