Гісторыя2626

Новы год — не «по веленію Петра»: беларусы адзначаюць Новы год з 1387 года

Надыходзіць Новы год. Хутка ФМ-станцыі ды газеты каланіяльнай скіраванасці зноў пачнуць убіваць у галовы беларусам, што адзначаць яго 1 студзеня беларусы пачалі «по веленію царя Петра», які ў 1700-м перавёў Расію на сучасны каляндар. А як было насамрэч? Калі дзень 1 студзеня стаў лічыцца першым днём новага года?

Вядома, што ў старажытных земляробскіх супольнасцях год пачынаўся ў сакавіку, з новай вясной, з новым цыклам работы ў полі. У візантыйскай традыцыі прынята было пачынаць год з верасня. «Гэта ішло ад даўніх грэцкіх і малаазійскіх культур, — тлумачыць гісторык Алег Дзярновіч. — Традыцыя ж лічыць год ад 1 студзеня пайшла з Старажытнага Рыму».

Запачаткаваў яе не хто іншы, як Юлій Цэзар, які стаў у Рыме не толькі імператарам, але і вярхоўным жрацом. Рэфармуючы каляндар, ён перанёс пачатак года з сакавіка на студзень — месяц, прысвечаны богу Януарыю.
Гэта паганскае боства часу, пачатку і канца мела ва ўяўленні рымлянаў два абліччы. Януарый нібыта і аглядаўся на мінулы год, і глядзеў у будучыню.

Рымскі каляндар пашыраўся па свеце спачатку разам з рымскімі легіёнамі, пасля — з рымскай каталіцкай Царквой.

З Рыму ідзе і адна з традыцый святкаваць пачатак Новага года. Казус, які паслужыў прычынай для гэтага, быў звязаны з канцом свету.

Людзі чакалі, што з надыходам 1000 года нашай эры вырвецца на волю біблейская пачвара Левіяфан і скончацца зямныя часы. Аднак прабіла поўнач — і катастрофы не адбылося. Роспач у Рыме змянілася на ўсеагульную радасць і святкаванне.
У першы дзень Новага года Папа Сільвестр ІІ упершыню сказаў прамову urbi et orbi — «гораду і свету». З таго часу яна стала традыцыйнай.

Царква раней найбольш пільнавала час: яна мусіла вылічваць даты рэлігійных святаў, тэрміны пастоў; пры манастырах вяліся хронікі.
Народ у масе сваёй да часу ставіўся менш пільна: гістарычная памяць вялікай часткі насельніцтва не сягала далей таго, што памятаў дзед ці прадзед — далей былі легендарныя часы.

На беларускую зямлю традыцыя пачынаць год ад 1 студзеня прыйшла разам з пераходам у каталіцтва пануючай дынастыі ды масавым хрышчэннем насельніцтва,
кажа Алег Дзярновіч.
Гэта мог быць Ягайлаў хрост 1387-га, калі вялікі князь, выконваючы абавязальніцтвы, узятыя на сябе падчас Крэўскай уніі, пераводзіў Літву з паганства ў хрысціянства рымскага абраду.
Хаця, дадае Алег Дзярновіч, да XVI ст. працягвала існаваць і традыцыя візантыйскага летазлічэння, калі Новы год пачынаўся з 1 верасня. Але можна сказаць, што ў Беларусь сучасны каляндар прыйшоў 625 гадоў таму.

З хуткімі святамі, дарагія чытачы!

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць