Спорт

Вікторыя Азаранка і Сяргей Мартынаў названыя найлепшымі спартсменамі Беларусі 2012 года

Першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка і стралок Сяргей Мартынаў названы найлепшымі спартсменамі Беларусі 2012 года. Такі вынік традыцыйнага апытання газеты «Спортивная панорама» (вынікі надрукаваныя ў сённяшнім нумары).

У апытанні, якое праводзілася ўжо ў 54-ты раз, узялі ўдзел 115 журналістаў, якім прапаноўвалася назваць 10-тку спартоўцаў (расcтавіўшы іх ад 1-га да 10-га месца), а таксама найлепшую каманду ў гульнявых відах, найлепшую каманду ў негульнявых відах спорту ды найлепшага трэнера 2012 года. Пры вызначэнні лаўрэатаў бачна відавочная перавага медалістаў Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Першае месца ўзяла першая ракетка свету — Вікторыя Азаранка з 964,5 баламі.
На 1-е месца яе паставілі 65 журналістаў. Вікторыя ў 2012 г. стала алімпійскай чэмпіёнкай у міксце (разам з Максімам Мірным), заваявала бронзу ў адзіночным разрадзе Алімпіяды, перамагла на Australian Open (турнір Вялікага шлему), перамагла на шэрагу турніраў, а таксама ўпершыню стала першай у сусветным рэйтынгу.

2-е месца ў алімпійскага чэмпіёна, стралка Сяргея Мартынава — 913 балаў (21 першае месца).

3-е месца — у плыўчыхі Аляксандры Герасімені — 908 балаў (15 першых месцаў).

4-е месца — у біятланісткі Дар’і Домрачавай — 777 (8 першых месцаў).

5-е — у тэнісіста Максіма Мірнага — 506,5 (6 першых месцаў).

6-е месца — Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка, 484 балы).

7-е месца — Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ, 396 балаў).

8-е — Аляксандр Багдановіч / Андрэй Багдановіч (веславанне на байдарказх і каноэ, 388).

9-е — Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка, 157)

10-е — Сяргей Рутэнка (гандбол, 122).

Усяго былі названыя імёны 51 атлета,

у тым ліку Надзея Астапчук, якая спачатку заваявала золата Алімпійскіх гульняў, але была дыскваліфікаваная за ўжыванне допінгу.
Астапчук, прычым, заняла ў апытанні журналістаў 20-е месца з 20 баламі.

Найлепшай камандай па гульнявых відах спорту названы барысаўскі БАТЭ — 69 балаў. Мужчынская зборная па гандболе, якая на чале з трэнерам Юрыем Шаўцовым і лідарам каманды Сяргеем Рутэнкам, прабілася на чэмпіянат свету па гандболе, заняла 2-е месца (35 балаў).

Найлепшай камандай па негульнявых відах спорту названа зборная па мастацкай гімнастыцы, якая заваявала срэбра Алімпійскіх гульняў (61 бал), цікава, што 2-е месца ў тых жа дзяўчат, толькі ў намінацыі «групавыя практыкаванні» (25 балаў).

Найлепшым трэнерам журналісты прызналі Уладзіміра Шантаровіча (веславанне на байдарках і каноэ) — 26 балаў. Усяго адзін бал (25) саступіў яму Віктар Ганчарэнка (БАТЭ).

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць