Грамадства66

Урад прапануе адмяніць большасць ільгот для абітурыентаў

Урад Беларусі накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта новую рэдакцыю правілаў прыёму ў ВНУ, якая прадугледжвае адмену большасці льгот для абітурыентаў.
Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Прапануецца, у прыватнасці, адмяніць раздзельны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі і большасць іншых ільгот пры паступленні ў ВНУ.

Плануецца захаваць толькі льготу па залічэнні без уступных выпрабаванняў абітурыентаў, які заваявалі прызавыя месцы на міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах, іншых спаборніцтвах. Пазаконкурснае залічэнне таксама захаваецца для шэрагу катэгорый абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ першага патоку МУС, МНС, Мінабароны, Дзяржпагранкамітэта і ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Плануецца ўвесці норму, згодна з якой на завочную форму навучання ў ВНУ змогуць паступаць толькі ўладкаваныя на працу грамадзяне.

Для абітурыентаў педагагічных спецыяльнасцяў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі прапануецца ўвесці патрабаванне аб неабходнасці рэкамендацый педагагічных саветаў устаноў адукацыі.

Для абітурыентаў спецыяльнасцяў культуры і мастацтва ВНУ плануецца ўвесці адзіную методыку падліку балаў пры залічэнні:

балы за кожны этап уступнага выпрабавання па прадмеце «Творчасць» будуць складвацца з балам, атрыманым пры складанні балаў за цэнтралізаванае тэставанне і сярэдняй ацэнкі дакумента аб адукацыі.

Беларусам, якія пастаянна жывуць за мяжой, а таксама грамадзянам Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана прапануецца дазволіць паступаць у беларускія ВНУ на ўмовах, прадугледжаных для іншаземцаў, — паводле вынікаў сумоўя.

Для абароны інтарэсаў абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі па конкурсе, прапануецца кватаваць колькасць месцаў для абітурыентаў, што залічваюцца паводле вынікаў выніковай атэстацыі пасля заканчэння факультэтаў давэнэўскай падрыхтоўкі,
падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў або паводле вынікаў сумоўя. Квоту штогод будзе ўстанаўліваць навучальная ўстанова.

Пералік спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца мэтавая падрыхтоўка, плануецца дапоўніць спецыяльнасцямі землеўладкавання і зямельнага кадастру.

З 30 да 60% ад кантрольных лічбаў плануецца павялічыць прыём на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Прапануецца спрасціць працэдуру паступлення ў ССНУ на аснове агульнай базавай адукацыі: праводзіць яго паводле конкурсу сярэдняга бала пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць