Грамадства99

Рух «За Свабоду» не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў

Пры гэтым савет руху аднагалосна прагаласаваў за падпісанне пагаднення аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) аб прынцыпах удзелу ў палітычнай кампаніі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Рух «За Свабоду» не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 года. Такое рашэнне было прынята саветам руху «За Свабоду», пасяджэнне якога прайшло 13 ліпеня ў Мінску.

Пры гэтым савет руху аднагалосна прагаласаваў за падпісанне пагаднення аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) аб прынцыпах удзелу ў палітычнай кампаніі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў. Былі ўхвалены тры кірункі: сумеснае ажыццяўленне кампаніі па вылучэнні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў; удзел у палітычнай кампаніі «За адкрытыя выбары»; правядзенне канферэнцыі з удзелам міжнародных арганізацый, нацыянальных парламентаў дэмакратычных краін, уладаў і дэмакратычных сіл, скіраванай на змяненне выбарчага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях.

Дзейнасць руху «За Свабоду» падчас палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў будзе скіраваная на змяненне выбарчага заканадаўства, на інфармаванне грамадзян аб парушэннях іх выбарчых правоў, а таксама на мабілізацыю грамадства для абароны гэтых правоў, зазначыў падчас пасяджэння кіраўнік гомельскай фракцыі "Рэгіёны «За Свабоду» ў АДС Віктар Карняенка.

«Рух «За Свабоду» змагаецца за працэдуру, а не за ўладу. Мы хочам дамагчыся правядзення ў Беларусі свабодных і дэмакратычных выбараў», - заявіў лідэр руху, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі таксама пытанні канчатковага фармавання выканаўчага органа руху, яго бягучую і перспектыўную дзейнасць, зацвердзілі дапоўненае прадстаўніцтва фракцыі «Рэгіёны «За Свабоду» ў Палітычным савеце АДС.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць