Кіно5959

У серыяле пра забойства Кубэ па-беларуску гавораць паліцаі і прастытуткі

«Паляванне на гаўлятара» — кінематаграфічная версія таго, як 23 верасня 1943 года Алена Мазанік забіла генерал-камісара Вільгельма Кубэ.

Серыял ужо паглядзелі ва Украіне. Да таго ж, усе 10 серый ужо з’явіліся ў інтэрнэце і даступныя кожнаму.

Здымала серыял расійская кампанія «Starmedia» пры ўдзеле Беларусьфільма.
У аснову сюжэта пакладзеныя рэальныя гістарычныя падзеі, што адбываліся ў Мінску ў 1941–1943 гадах. Здымкі адбываліся ў Бабруйску, Віцебску і Мінску.

Аўтары серыяла — рэжысёр Алег Базілаў і сцэнарыст Ігар Тэр-Карапетаў у сваіх інтэрв’ю сцвярджаюць, што іх праца — не рэканструкцыя. І сапраўды: галоўная гераіня Галіна, якую выконвае «цудоўная няня» Анастасія Заваратнюк, мае прозвішча Памазан (прататып — Алена Мазанік). Другая ўдзельніца забойства Кубэ Марыя Восіпава стала Марыяй Архіпавай. Ёсьць у фільме нават Мікалай Пахлябаеў (у серыяле — Парываеў) — намеснік дырэктара кінатэатра, які, як мяркуе гісторык Юры Туронак, быў агентам нацыскай Службы Бяспекі. Мяркуецца, што ён таксама быў удзельнікам забойства Кубэ. Праўда, ягонае імя нашмат менш вядомае. Толькі нядаўна на Рэвалюцыйнай вуліцы, дзе ў гады вайны месьціўся кінатэатар, была ўсталяваная мэмарыяльная дошка ў ягоны гонар.

Адметнасцю фільма з’яўляецца ягоная выразная дзвюхмоўнасць. Выпадковыя персанажы ў ім гавораць па-беларуску, і іхныя словы падаюцца без перакладу.
Персанажы гэтыя — прыстытутка, паліцаі і іншыя людзі, чые паводзіны выразна нэгатыўныя і выклікаюць адмоўныя эмоцыі.

«Ды яны там намяшалі боб з гарохам. Накруцілі, што хацелі. Нічога гістарычнага там няма», — кажа гісторык Вячаслаў Селяменеў.
Ён, дарэчы, аўтар кніг «Паляванне на кАта» і «Паляванне на гаўляйтара». Паводле ягоных слоў, стваральнікі фільму да яго самога не звярталіся. Хаця пра фільм ён чуў.

Селяменеў: «Гэта проста казкі. Людзі глядзяць, думаюць, што там ёсць праўда. Такія рэчы недапушчальныя нават у мастацкім творы.

Тым больш, калі дзейнічаюць рэальныя асобы». Наконт вобразу беларускамоўных у яго меркаваньня няма, бо фільм ён не глядзеў.

«Кубэ якраз рабіў націск на тое, каб беларускую мову ўвесьці ў абарот. Гэта адзін з тых момантаў, якія не падабаліся Маскве ў ягонай дзейнасьці. Мова ўжывалася нават ня так, як у Савецкім саюзе. Гэта адназначна. Кубэ быў больш хітрым палітыкам, чым іншыя гаўляйтары. Ён спрабаваў гуляць з „нацыянальным“ момантам».

Прадстаўнікі Беларусьфільма кажуць, што кінакампанія збольшага пазычыла расійцам сваю базу. Ёсць у фільме некалькі беларускіх акцёраў. У прыватнасці, Таццяна Мархель грае маці Галіны Памазан (галоўнай гераіні). Яна, дарэчы, бадай адзіны пазітыўны беларускамоўны пэрсанаж.

Васіль Пятроў, кіраўнік студыі ігравога кіно Беларусьфільму, арганізоўваў вытворчасць усіх 10 сэрый.

На пытанне, як жа так атрымалася зь беларускай мовай, кажа, што такім чынам хацелі падкрэсліць розьніцу паміж «горадам і вёскай».
«Можна мець да гэтага прэтэнзіі, але мне здаецца, што гэта цалкам жыцьцёва. Калі толькі не глядзець на гэта так: „Ай, беларускую мову так выкарысталі!“. Мне здаецца, што балянс захаваны, і фільм атрымаўся. І з пункту гледжаньня ідэнтыфікацыі беларусаў, і з пункту гледжання гісторыі».

«Вобраз нацыяналістаў і калябарантаў абсалютна адмоўны, — кажа гісторык Антон Рудак.
— Гучаць назвы многіх тагачасных вайсковых фармацыяў. Атрад беларускай самааховы ўдзельнічае ў расстрэле мірных жыхароў. Абсалютна нічога пазітыўнага няма ў вобразе гэтых людзей, якія б прычыны не прывялі іх туды. Ніякай спробы іх зразумець, ці пераасэнсаваць, там няма».

Васіль Пятроў кажа, што грошы былі не тыя, каб узнавіць атмасферу дакладна. Але ў Рудака ёсць прэтэнзіі і да самой гісторыі: з трагічнай гістарычнай падзеі аўтары серыяла зрабілі рамантычную гісторыю:

«Усё зводзіцца да дачыненьняў дзьвюх жанчын, у якіх ёсьць канфлікт з-за мужчыны, якога яны кахаюць. Ідзе поўная падмена матывацый».

«Асвятляючы гісторыю знаёмства галоўных герояў, сцэнар далёка адышоў ад рэальнасці, — упэўнены Антон Рудак. — „Блізкія стасункі“ (вызначэнне Ю. Туронка) звязвалі Мікалая Пахлябаева не з Мазанік, а з яе сястрой Валянцінай Шуцкай… А ў фільме Парываеў (Пахлябаеў) апынаецца мужам Архіпавай і ў той жа час „круціць“ раман з Памазан».

Каментары59

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць