Свет55

Украіна заблакуе тэле— і радыётрансляцыю з Беларусі

Ва Украіне зацверджанае Палажэнне аб сістэме спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі, згодна з якім тэле– і радыёсігналы з Беларусі будуць заблакаваныя. Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

«Сістэма спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі прызначаная для блакавання сігналаў наземнай тэлевізійнай трансляцыі і радыётрансляцыі ў FM-дыяпазоне радыёчастот, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі РФ, Рэспублікі Беларусь і прыднястроўскага рэгіёну Рэспублікі Малдова, а таксама з тэрыторый, на якіх вядуцца (вяліся) баявыя дзеянні, або з часова акупаваных РФ тэрыторый, вызначаных загадам Міністэрства развіцця», — напісаў Тарас Мельнічук.

Апрача таго, Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне пагаднення з расійскім урадам аб супрацоўніцтве ў галіне сувязі. Гэтае пагадненне было падпісана ў Кіеве яшчэ ў 1993 годзе.

Каментары5

  • Інфапамыйнік
    22.03.2025
    Дзіўна, што на такое відавочнае рашэнне спатрэбілася тры гады ад пачатку ўварвання з тэрыторыі Беларусі.
  • Чарлі
    22.03.2025
    Ды добра там глушыце, каб усё Палессе закрыта было! І палякі хай не спяць у шапку.
  • Алек. Ру
    23.03.2025
    Няу́жо такую рускамоу́ную нудоту і прымітыу́ную прапаганду акром расіі яшчэ хто транслявау́???? Шоку няма межау́.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць