Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Трубы гарадзенскія

Трубяць трубы гарадзенскія… Ну зусім па‑летапіснаму. У парку імя Жана Эмануэля Жылібэра. З блогу Сяргея Астраўца.

Трубяць трубы гарадзенскія… Ну зусім па‑летапіснаму. Узяўся я рэпартаж зрабіць: у парку Жылібэра пачынае бясплатна граць для публікі аркэстар «Гарадзенскія трубы». Дзень сьвяточны, і невялікі парк сустракае тысячамі людзей, якім на трубы ўвогуле напляваць. І самае прыкрае, што я не знаходжу аркэстрантаў. А неба робіцца густа‑сінім і працягвае цямнець і вось ужо цяжэе па‑над Крывой афіцынай і пляцыкам Антонія Тызэнгаўза.

І ў рэшце рэшт я бачу трубачоў на суседнім пляцы—на памосьце для папсы ды істэрычных ды‑джэяў з даволі прымітыўных і аднолькавых радыёстанцый. Яны не даюць мне жыць спакойна, прымушаюць раздражнёна зачыняць вокны ўлетку і павялічваць гук тэлеканалу з рок‑музыкай. А вось трубы—зусім іншая рэч, мне хочацца пачуць менавіта трубы гарадзенскія, запісаць іхнія гукі, запісаць саміх трубачоў і публіку. Публікі няшмат: часова няма ды‑джэяў, няма папсы.

Атрымліваецца сумбур: бачу асобнага музыку, што ніяк ня можа накурыцца, іншыя ўладкоўваюцца на вулічнай сцэне, рыхтуюцца да граньня, вымаю дыктафон, з фотаапаратам думаю пачакаць. Пырскае дождж, як з ланцуга сарваўшыся—вецер, я гавару ў дыктафон пра гэта, пра нотныя аркушы, што разьляцеліся па пляцы, ледзь пасьпяваю распнуць парасон. Сапраўдны гвалтоўны дождж, хаця і з густа‑цёмнай хмары, якая папярэджвала. Усё сканчаецца жудаснай наднёманскай залевай.

«Гарадзенскія трубы» будуць граць двойчы для пацяшаньня гараджанаў у парку культуры і адпачынку працоўных імя каралеўскага батаніка, хірурга і г.д. Жана Эмануэля Жылібэра. Так, двойчы на тыдзень, як паведамляе абвестка. Значыцца, рэпартаж: дубль два. Дзень, калі ты жавеш, як расьліна, якую шчодра палілі. Цэлы дзень безупынны дождж. Дождж не перашкаджае табе пісаць твае апавяданьні, ён толькі спрыяе. Часам толькі з рэпартажам не атрымаецца. Але ж і ды‑джэі тады хаваюцца і маўчаць. Можа п’юць піва, можа гарэлку.

Файна, калі назва гораду, якога ты ня бачыў, узьнікае ў сьвядомасьці ў сувязі з радком зь летапісу: пра тыя ж трубы гарадзенскія, пра Нямігі крывавыя берагі альбо пра вядомага жалезнага воўка. Гэты горад пачынае цябе вабіць, ты яшчэ ня ведаеш нават чаму. І потым ён апраўдвае твае спадзяваньні, ты знаёмішся зь ім і табе болей ня хочацца яго пакідаць. Нават калі ты не пачуў трубаў. А мо’ й добра? Каб раптам не загучалі увушшу на капыл іерыхонскіх.

Так і паэт наш Максім зачараваны быў некалі летапіснымі трубамі…

Сяргей Астравец

Каментары

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць