Грамадства2929

Каталіцкі святар: Хрысціянскія бацькі не аддаюць сваіх дзяцей у яслі і «прадлёнку»

У сваёй казані, прысвечанай хрысціянскім асновам сямейнага жыцця, пробашч гомельскага касцёла, айцец Славамір Ласкоўскі нагадаў, што хрысціянскія бацькі перадаюць дзіцяці веру — гэта значыць, ахвоту шукаць волю Бога, вучаць паслушэнству Яму, Яго запаведзям.

— Хрысціянскія бацькі глядзяць у першую чаргу не на сваіх дзяцей, а на Ісуса Хрыста. А потым ужо, праз Яго мудрасць, на сваіх дзяцей. Такім чынам дзеці жывуць у свабодзе. Але многія бацькі хочуць зрабіць сваіх дзяцей такімі, каб яны адпавядалі іх чаканням і планам, навязваюць сваю волю. Не трэба вучыць дзяцей і рэлігійнасці, але менавіта веры — зносінам з Жывым Богам, спадзяванню на Яго. Каб дзіця ў сваіх учынках не імкнулася спадабаецца маме, тату, сябрам ці каму-небудзь яшчэ, а толькі Богу. Калі бацькі самі давяраюць сябе Госпаду, то адбываюцца велізарныя цуды, і дзеці будуць гэта бачыць і так вучыцца.

Святар адзначыў, што дзецям не патрэбныя нейкія дарагія падарункі, крутыя сотавыя тэлефоны і камп’ютары.

Ім у першую чаргу патрэбна бацькоўская любоў.
— Хрысціянскія бацькі не аддаюць сваіх дзяцей у «прадлёнку», дзіцячыя сады, а тым больш у яслі. Толькі з-за безвыходнага стану, калі жонка вымушана пайсці працу, бо інакш пражыць немагчыма, аддавайце дзіцяці ў дзіцячы сад.
Але лепш рабіць гэта толькі на пятым, шостым годзе жыцця дзіцяці, каб падрыхтаваць яго да школы.

Дзіця павінна расці толькі ў сям’і. Першыя гады жыцця вельмі важныя,
менавіта ў гэты час ім засвойваюцца асноўныя моманты выхавання. Дзіцяці неабходна адчуваць, што яно жыве ў доме, адчуваць любоў маці і бацькі.
А яслі і дзіцячыя садкі прыдумала камуністычная сістэма, каб вырваць дзяцей з рук бацькоў, з сям’і, і выхаваць іх так, як выгадна дзяржаве.

— Мудрыя бацькі не імкнуцца засцерагчы сваіх дзяцей ад пакут. Яны ідуць не наперадзе дзіцяці, а ззаду яго, падтрымліваючы пры неабходнасці.

Вельмі добра, калі дзеці пакутуюць, бо так яны вучацца жыццю,
— падкрэслівае айцец Славамір. —
Сын прыйшоў са школы ў фінгаламі — добра, мужчына расце!
Дачку кінуў хлопец — выдатна! Хай зразумее, што яна зусім не багіня, якой ўсе павінны пакланяцца.

Таксама Госпад вучыць шанаваць сваіх бацькоў. Але гэта не значыць, што ўжо будучы дарослым, чалавек павінен слухаць іх ва ўсім.

Калі бацькі просяць нешта зрабіць, то сын ці дачка не бягуць гэта выконваць, а спачатку раяцца са сваім мужам. Дзеці нічым не абавязаныя бацькам акрамя любові. Гэта значыць, што трэба даглядаць іх у старасці.
Хрысціяне не аддаюць бацькоў у Дома састарэлых.

Ва ўсім гэтым святар заклікаў шукаць дапамогі ў Хрыста і вучыцца сямейнага жыцця ў Святой Сям’і: Марыі, Іосіфа і Ісуса.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць