Грамадства22

Богаз'яўленне, або Вадохрышча ва ўніятаў

"Тройца, Бог наш, сёння нам нераздзельна явіўся: Айцец ясным голасам засведчыў аб Сыне Сваім; Дух у выглядзе голуба зышоў з неба; а Сын схіліў пачэсную галаву сваю перад прадвеснікам і вызваліў людзкі род з няволі" (Вялікія Гадзіны на навячэрніцу Богаз'яўлення).

Сёння беларускія каталікі візантыйскага абраду святкуюць Богаз’яўленне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, вядомае таксама як Вадохрышча. Пасля Пасхі Хрыстовай і Зыходу Святога Духа гэта найдаўнейшае свята літургічнага календара Усходняй Царквы.

Богаз’яўленне на хрысціянскім Усходзе пачалі святкаваць у канцы ІІ ці на пачатку ІІІ стагоддзя.
У першыя стагоддзі хрысціянства яно лічылася зборным, бо ахоплівала шэраг падзей з жыцця Ісуса Хрыста, якія сведчылі пра Ягоную боскасць: Раство, пакланенне мудрацоў, Хрост у Ярдане, цуд у Кане Галілейскай і цудоўнае памнажэнне хлеба. Толькі ў канцы IV ст., пасля пераносу свята Раства Хрыстовага на 25 снежня, 6 студзеня становіцца для ўсходніх хрысціян выключна днём свята Хросту Гасподняга.

З хрысціянскага Усходу не пазней за IV ст. свята Богаз’яўлення пераходзіць на Захад. Святыя Айцы і прапаведнікі Заходняй Царквы на Богаз’яўленне ўсё большы націск робяць на пакланенні мудрацоў. З часам на Захадзе 6 студзеня становіцца святам Трох Каралёў, а памяць Хрыстовага Хросту пераходзіць на 13 студзеня.

Ва Усходняй Царкве свята Богаз'яўлення належыць да двунадзясятых.

Непасрэдна перад святам, 5 студзеня, вернікі абавязаны трымаць строгі пост.

Са святам Богаз’яўлення цесна павязана Вялікае, альбо ярданскае асвячэньне вады. Вялікае асвячэнне адбываецца толькі двойчы на год — у навячэрніцу і ў дзень свята Богаз’яўлення. Гэтая традыцыя Усходняй Царквы сягае першых стагоддзяў хрысціянства. З таго часу Царква лічыць асвячаную ў Вадохрышча ваду за вялікую святасць і сцвярджае ейную цудадзейную сілу для душы і цела.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць