Здарэнні22

Міліцыянт згубіў пісталет

Таму, хто знойдзе табельную зброю, абяцаюць два мільёны рублёў

Пры якіх абставінах 15‑га ліпеня ў апэратыўнага супрацоўніка УУС Віцебскага раёну зьнік пісталет Макарава, афіцыйна не паведамляецца.

Па факце зьнікненьня табельнай зброі вядзецца праверка. Але чуткі ходзяць такія: старшы лейтэнант заступіў на дзяжурства і толькі, калі прыйшоў час абеду, заўважыў, што кудысьці падзеліся пісталет, кабура і папруга. Мяркуюць, што «пажартавала» з вартавога аховы парадку надарваная папруга, але не зразумела, як чалавек не адчуў, што з яго зпадае ўся гэтая зброя ?

Пісталет пакуль не знайшлі ні самі супрацоўнікі міліцыі (а шукалі як след, увесь асабісты састаў ўздымаўся па трывозе!) ні выпадковыя мінакі. Ва ўсялякім выпадку, ніхто назад ў міліцыю пісталету не прынёс, нягледзячы на тое, што праз мясцовыя СМІ звярнулася да грамадзянаў з просьбай вярнуць зніклую зброю.

Чалавека, які знойдзе пісталет з табельным нумарам ИЕ 3736 К чакае ўзнагарода — два мільёны рублёў. Зьдзелка, дарэчы, выгодная: рэальны кошт пісталета Макарава значна ніжэйшы. Акрамя таго, калі той, хто знайшоў пісталет, вырашыць пакінуць яго сябе, або прадаць, ён трапляе пад крымінальную адказнасьць. Тут варыянты могуць быць розныя — ад 2 гадоў выпраўчай працы да 6 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Якое пакараньне пагражае міліцыянту, які згубіў табельную зброю, будзе вызначана па заканчэньні праверкі.

Комсомольская правда в Беларуси

Каментары2

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць