Рэйсы кампаніі «Аэрасвіт» Кіеў — Мінск — Кіеў адменены сёння па тэхнічных прычынах, паведамілі ў прадстаўніцтве кампаніі.
«Самалёт з Кіева ў Нацыянальны аэрапорт Мінск павінен быў прыляцець у 10.30, а вылецець з Мінска ў Кіеў — у 11.35.
Аднак гэтыя рэйсы адменены па тэхнічных прычынах. Гэта ніяк не звязана з паведамленнямі аб банкруцтве кампаніі», — падкрэсліў прадстаўнік «Аэрасвіт».
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары