Здарэнні33

Кіраўнік Полацкага выканкама напісаў прашэнне аб памілаванні яшчэ да пачатку суда

А крымінальную справу кіраўніка Гомеля забралі ў сталіцу.

Летась арыштавалі некалькіх кіраўнікоў гарадскіх адміністрацый. Кагосьці пачалі судзіць. Хто чакае сваёй чаргі. А некага апраўдалі і вызвалілі.

Яшчэ 18 чэрвеня справа экс-мэра Полацка Уладзіміра Тачылы была накіраваная ў Генпракуратуру для перадачы ў суд. Але і да сёння працэс не пачаўся.
Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пятро Кісялёў, Уладзімір Тачыла напісаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка краіны. І зараз слова за Аляксандрам Лукашэнкам.

Вінавацяць чыноўніка ў тым, што ў 2009 незаконна выдзеліў для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў зоне ахоўванага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Пры гэтым былі перавышаны службовыя паўнамоцтвы, а гісторыка-культурная каш-тоўнасць пашкоджана. Разам з Тачылам па гэтай справе праходзяць яго колішні намеснік Сяргей Куксаў, экс-старшыня Полацкага райвыканкама Валер Палідавец са сваім намеснікам Алегам Ермаковічам. Яшчэ падчас следства шкода ад незаконнай дзейнасці была пакрытая ў поўным аб’ёме.

Справу закрылі, але працу страціў

Справа экс-першага намесніка кіраўніка Узды Міхаіла Крукоўскага не была ў ліку гучных.
Яго падазравалі ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў сумесна з кіраўніком аднаго камунальнага прадпрыемства. Сума, якая фігуравала, была нікчэмнай — 800 тысяч рублёў. У выніку крымінальны пераслед у адносінах да Крукоўскага спынілі. Праўда, не ўдакладняецца, на якой канкрэтна падставе — п.2. ч.2 арт.29 КПК. А гэта прадугледжвае або амністыю, або сканчэнне тэрміну даўніны. Але чыноўніцкага крэсла ў райвыканкаме ўжо не вернеш — месца заняў Міхаіл Беразоўскі.

А справу экс-мэра Гомеля Віктара Піліпца забралі ў сталіцу. У прэс-службе Следчага камітэта паведамілі, што ніякай дадатковай інфармацыі не будуць даваць да завяршэння расследавання.
Удакладнілі толькі, што мера стрымання для Піліпца не змянялася — знаходзіцца пад вартай. Яго затрымалі пасля таго, як ён сышоў з пасады мэра. Затрымалі ў межах расследавання крымінальнай справы ў адносінах да службовых асобаў упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. «За 20 тысяч куплялі кватэры ў дзяржавы, а за 50 перапрадавалі, а грошы — у кішэню», — сказаў тады Лукашэнка пра справу гомельскіх чыноўнікаў.

Пасаду Піліпца заняў Пятро Кірычэнка.

Вінаваты ці невінаваты?

А былога першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Ігара Васільева пачалі судзіць у снежні. Яго вінавацяць у выманьванні хабару ў 500 тысяч даляраў ад чэшскіх інвестараў. Перадача паловы ад гэтай сумы адбывалася пад наглядам КДБ: з «жучкамі» і схаванымі камерамі.

У Камітэт дзяржбяспекі звярнуўся Васіль Ананьеў. Ён павінен быў перадаць хабар ад замежных бізнэсоўцаў мінскаму чыноўніку. А ён замест гэтага чыстасардэчна напісаў пра ўсё тагачаснаму старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву. На судзе Ананьеў сцвярджаў, што Васільеў ад пачатку працы з чэхамі (канец 2010) адкрыта вымагаў хабар. Адметна, што Ананьеў маўчаў паўтара года. А расказаць пра нячэснага чыноўніка вырашыў на трэці дзень пасля таго, як сам трапіў у СІЗА.

Ананьеў падазраецца ў тым, што схіляў мінчанку да перадачы $50 тысяч нявысветленаму супрацоўніку КДБ нібыта за тое, каб не прыцягнулі да адказнасці яе сына. Сам патлумачыў па-іншаму: дапамагаў жанчыне вярнуць грошы, якія ў яе пазычылі.

Іншы сведка, Ігар Смятанін, на судзе выказаў адваротную версію. Ён заявіў, што тыя 500 тысяч даляраў — гэта сума ўзнагароджвання для яго і Ананьева за дапамогу ў рэалізацыі чэшскага інвестыцыйнага праекта. А калі чэхі пачалі марудзіць з выплатай, сталі прыкрывацца Васільевым — маўляў, грошы патрэбныя для высокага чыноўніка. Смятанін грошай не атрымаў, а хутка яго адхілі ад праекта.

Пакуль працэс пераведзены ў закрыты рэжым — заслухваецца сакрэтная інфармацыя з КДБ. А хутка суддзі Аляхновіч давядзецца прымаць рашэнне: вінаваты ці не экс-чыноўнік.

Каментары3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць