Грамадства55

Марзалюк расказаў, якую дату можна лічыць днём нараджэння беларускага буквара

Гісторык, старшыня Пастаяннай камісіі адукацыі, культуры і навукі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк расказаў пра самую першую кнігу кожнага беларуса — буквара, піша БелТА.

«Самы першы друкаваны буквар на беларускіх землях быў створаны ў 1596 годзе. Але пры гэтым выданне яшчэ не называлася словам «буквар». Гэтае слова яшчэ трэба было прыдумаць, яго неабходна было вынаходзіць. Выданне, якое па сутнасці было букварам, называлася так — «Наука ку читаню и розуменю писма словенского».

— Яго аўтарам быў Лаўрэнцій Зізаній. Надрукавана кніга была ў знакамітай Віленскай друкарні Мамонічаў. А да з’яўлення спецыялізаваных падручнікаў нашы людзі вучыліся чытаць па кнігах Святога Пісання, Псалтыры і Часаслове. А вось ужо назва «буквар» упершыню ў свеце з’явілася ў выданні Віленскага Свята-Духаўскага праваслаўнага брацтва 24 ліпеня 1618 года», — расказаў Ігар Марзалюк, дадаўшы, што менавіта гэтую дату можна лічыць днём нараджэння беларускага буквара.

Гісторык патлумачыў, што гэтая кніга называлася «Буквар языка славенска, пісаній чытання вучыцца жадаючым у карыснае кіраўніцтва». Кніга была надрукавана ў друкарні брацтва, якое знаходзілася ў горадзе Еўе (сёння гэта літоўскі Вевіс), больш чым за 30 км ад Вільні.

«Там быў надрукаваны першы буквар, які і называўся, уласна, букварам. То бок самы першы буквар, яшчэ самы-самы першы, быў створаны Лаўрэнціем Зізаніем, але слова «буквар» адносіцца менавіта да гэтага выдання. Тытульны ліст утрымлівае дэкаратыўныя элементы (там вельмі прыгожа — з гравіроўкай), мастацкія ўстаўкі, літары, ініцыялы. А арнаменты гравюр выкананы ў традыцыях, якія заклаў наш вялікі першадрукар, Францішак Скарына», — расказаў гісторык.

Каментары5

  • .
    22.04.2026
    Ёсік, такая была ваша руская-старабеларуская пісьмовая мова статутаў. Дзякуй паланізацыі, карацей.
  • барсук
    22.04.2026
    А почему Марзалюк скромно умолчал, что под словенским языком Зизаний имел ввиду церковнославянский язык? И то, что он выдавал, это методические пособия для семенаристов ВКЛ, которые хотели научиться церковнославянскому языку? А сам Зизаний писал языком руским, коим тогда называли белорусский и украинский.
  • барсук
    22.04.2026
    Ёсік, Букварь и Азбука, от церковнославянского Аз, Буки, Веди, Глаголь, Добро... Как и ваш Альфабет от Альфа, Бета... И поскольку у нас кириллица, то будет правильно Азбука. Литера, это латинское заимствование скорее всего через католицизм.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць