Літаратура5454

«100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» — новая серыя кніг

Першыя выпускі прысвечаны Міхаілу Андрыёлі, Фларыяну Ждановічу і Мітрафану Доўнар-Запольскаму.

Інстытут беларускай гісторыі і культуры распачаў новую серыю брашур: «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры».
Тым самым ІБГіК супольна з выдавецтвам «Харвест» закрывае нішу, якая дагэтуль заставалася вольнай. «Кішэнныя» брашуры пра дзеячоў беларускай культуры стануць альтэрнатывай расейскім серыям кшталту «Наша гісторыя. Сто вялікіх імёнаў».

Першыя тры выпускі серыі прысвечаныя мастаку Міхаілу Андрыёлі (аўтар Вітаўт Чаропка), тэатралу Фларыяну Ждановічу (аўтар Алесь Мінскі) і гісторыку Мітрафану Доўнар-Запольскаму (аўтар Анатоль Тарас).

«Наша Ніва» звярнулася да заснавальніка серыі Анатоля Тараса, каб даведацца, як адбіраліся сто постацяў і дзе можна будзе набыць брашуры.

Анатоль Тарас:

Гэта задумана як шматгадовая серыя. Калі ў год выпускаць па дзесяць брашурак, тады атрымаецца дзесяць год.
Наша асноўная задача — знаёміць моладзь з біяграфіямі славутых беларусаў. Серыя не палітычная, бо ацэньваць постаці палітыкаў цяжка, мы засяродзілі ўвагу на культуры. Напрыклад, калі інфармацыі пра Багдановіча ці Купалу шмат, то пра Зоську Верас я знайшоў толькі два-тры артыкулы. Мы збіраемся ліквідаваць гэты прабел.

«Наша Ніва»: Па якім крытэры вы адбіралі герояў серыі?

АТ: Гэта суб’ектыўны выбар, хоць я звяртаўся, вядома ж, да іншых гісторыкаў.

Зараз створаны спіс з 75 асобаў, мы хочам звярнуцца да грамадства — хай людзі паўдзельнічаюць у выбары герояў нашых кніг.

«НН»: Дзе можна набыць кнігі?

АТ: Гэтым займаецца выдавецтва «Харвест». Паколькі дзяржаўныя кнігарні не вельмі ахвотна бяруць кнігі па гісторыі, то мы будзем распаўсюджваць брашуры па супермаркетах — на стэндах, якія гандлююць кнігамі і часопісамі. Канешне, будуць брашуры ў «Акадэмкнізе», будуць у «Кніжным салоне», на сядзібе БНФ.

Наклад у кожнай брашуры — 1500 асобнікаў.
Мы адразу вырашылі, што кнігі мусяць быць невялікімі (у кожнай 64 старонкі), багата ілюстраванымі і недарагімі. Кожная з іх з накруткай ад крамы мусіць каштаваць — самы максімум 15 000 рублёў. Я думаю, поспехам яны будуць карыстацца.

У серыі будуць выходзіць кнігі, прысвечаныя дзеячам культуры XIX – XX cтагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі. Гэта людзі, якія працавалі на Беларусі ўсё жыццё або значную частку жыцця. Эмігранты прадстаўленыя як выключэнне.

Прапануем вашай увазе спіс з 75 дзеячоў беларускай культуры, якім будуць прысвечаны брашуры. Каго да спісу дадалі б Вы?

Азгур Заір, скульптар

Александроўская Ларыса, акцёрка

Альхімовіч Казімір, мастак

Аляхновіч Францішак, драматург, публіцыст, акцёр

Андрыёлі Міхал, мастак

Арсеннева Наталля, паэтка

Багдановіч Максім, паэт

Багушэвіч Францішак, паэт

Баршчэўскі Ян, пісьменнік

Брыль Янка, пісьменнік

Буйла Канстанцыя, паэтка

Буйніцкі Ігнат, акцёр і рэжысёр

Быкаў Васіль, пісьменнік

Бялыніцкі-Біруля Вітольд, мастак

Верас Зоська (Людвіка Сівіцкая), паэтка, батанік

Галубок Уладзіслаў, акцёр, рэжысёр, драматург

Гараўскі Апалінар, мастак

Гарэцкі Максім, пісьменнік

Геніюш Ларыса, паэтка

Глебаў Яўген, кампазітар

Доўнар-Запольскі Мітрафан, гісторык

Драздовіч Язэп, мастак, этнограф

Дубоўка Уладзімір, паэт

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, драматург

Ельскі Аляксандр, навуковец, заснавальнік музея

Ермаловіч Мікола, гісторык

Ждановіч Фларыян, акцёр і рэжысёр

Канчэўскі Ігнат, філосаф

Караткевіч Уладзімір, паэт і пісьменнік

Карскі Яўхім, мовазнаўца

Кастравіцкі Казімір (Карусь Каганец), пісьменнік, драматург, публіцыст

Кіркор Адам, гісторык

Колас Якуб, паэт і пісьменнік

Кулік Яўген, мастак

Купала Янка, паэт, публіцыст

Ластоўскі Вацлаў, гісторык, мовазнаўца, пісьменнік

Манюшка Станіслаў, кампазітар

Маўр Янка, пісьменнік

Мележ Іван, пісьменнік

Міцкевіч Адам, паэт

Мулявін Уладзімір, спявак, кампазітар

Мялешка Міхаіл, гісторык, этнограф

Нарбут Тэадор, гісторык, археолаг

Наркевіч-Ёдка, навуковец, вынаходнік

Насовіч Іван, мовазнаўца

Нікіфароўскі Мікалай, этнограф

Орда Напалеон, мастак і музыка

Паеўскі Міхаіл (Мельхіседэк), святар

Пануцэвіч Вацлаў, гісторык

Пашкевіч Элаіза (Цётка), паэтка

Пяткун Апалёнія, манашка

Раманаў Еўдакім, археолаг, краязнавец, фалькларыст

Сачанка Барыс, пісьменнік

Сергіевіч Пётра, мастак

Смоліч Аркадзь, географ

Станкевіч Адам, святар, літаратар

Станкевіч Янка, мовазнаўца і гісторык

Станюта Стэфанія, акцёрка

Сыракомля Уладзіслаў (Кандратовіч), паэт

Сыс Анатоль, паэт

Сядура Уладзімір, гісторык, мастацтвазнаўца пісьменнік

Тарас Валянцін, паэт, перакладчык, пісьменнік, публіцыст

Ткачоў Міхась, гісторык

Тураў Віктар, кінарэжысёр

Тэраўскі Уладзімір, хормайстар, збіральнік народных песняў

Уласаў Аляксандр, публіцыст, заснавальнік «Нашай Нівы»

Улашчык Мікола, гісторык

Цвікевіч Аляксандр, публіцыст, гісторык

Чачот Ян, этнограф, гісторык

Шукевіч Вандалін, археолаг, антраполаг, краязнавец

Шчакаціхін Мікалай, мастацтвазнаўца

Шырма Рыгор, хормайстар, збіральнік народных песняў

Шэйн Паўла, этнограф

Эпімах-Шыпіла Браніслаў, фалькларыст, мовазнаўца

Янчук Мікалай, этнограф

Каментары54

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць