Грамадства

Freedom House зноў уключыла Беларусь у спіс несвабодных краін

Беларусь зноў апынулася ў спісе краін, дзе існуюць сур’ёзныя праблемы з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі. Такія звесткі новага даклада праваабарончай арганізацыі Freedom House (ЗША).

Беларусь атрымала ацэнку 7 (найгоршая з магчымых) па палітычных правах і 6 — па грамадзянскіх свабодах.

З 47 краін, якія ў дакладзе названы несвабоднымі, мінімальна магчымыя ацэнкі атрымалі Саудаўская Аравія, Паўночная Карэя, Сірыя, Самалі, Судан, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Туркменістан і Узбекістан. На адзін радок вышэй размясціліся Беларусь, Кітай, Куба, Лаос, Чад і Паўднёвая Асеція.

Сярод найбліжэйшых суседзяў Беларусі несвабоднай краінай названа Расія, часткова свабоднай — Украіна і свабоднымі — Латвія, Літва і Польшча.

У сваім дакладзе Freedom House заклікае ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны быць лідарамі ў барацьбе за свабоду. «Перамога свабоды адбываецца звычайна пры актыўнай падтрымцы дэмакратычных краін, такіх як Злучаныя Штаты і еўрапейскія дэмакратыі. А там, дзе яны адмовіліся ад барацьбы, вынік, як правіла, — гэта паражэнне свабоды», — заявіў кіраўнік Freedom House Дэвід Крамер.

Каментары

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць