Свет11

Малдова распачала працэс выхаду з СНД

Міністэрства замежных спраў Малдовы пачало юрыдычныя працэдуры, неабходныя для поўнага спынення ўдзелу краіны ў СНД. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Міхай Папшой у эфіры нацыянальнага радыё Radio Moldova.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Са слоў міністра, для канчатковага выхаду ягонай краіне неабходна дэнансаваць тры асноўныя дакументы, на якіх грунтуецца Садружнасць: пагадненне аб яе стварэнні 1991 года, пратакол да яго і Статут СНД, прыняты ў 1993 годзе. Пасля гэтага Малдова афіцыйна перастане быць членам арганізацыі. Папшой адзначыў, што гэтае рашэнне было прынята нядаўна і працэс ужо ідзе.

Праекты дакументаў аб дэнансацыі плануецца вынесці на разгляд парламента пасля пачатку новай сесіі. Чакаецца, што ўся працэдура можа закончыцца да сярэдзіны лютага 2026 года.

Гэты крок стаў працягам курсу Малдовы на паступовае аддаленне ад структур СНД. Яшчэ ў лістападзе 2025 года ўрад ухваліў выхад з шэрагу галіновых пагадненняў, а парламент пачаў разглядаць дэнансацыю ключавых дамоўленасцяў, якія тычыліся бязвізавага рэжыму і падатковых прынцыпаў у гандлі.

З 2022 года краіна фактычна не ўдзельнічае ў пасяджэннях органаў СНД. У 2023 годзе Малдова таксама пачала працэдуру выхаду з Міжпарламенцкай асамблеі СНД і адмовілася ад некаторых іншых пагадненняў.

Рашэнне ўладаў адпавядае курсу Кішынёва на еўрапейскую інтэграцыю: Малдова мае статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. 

Каментары1

  • Посьпехаў!
    20.01.2026
    Апладысменты Малдове за крокі, якія яна робіць, каб вызначыць свой лёс як самастойная краіна. Посьпехаў!

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць