Улада4141

Берцы беларускіх вайскоўцаў: якія лепшыя?

Расійская армія толькі цяпер адмаўляецца ад анучаў. У беларускай арміі такое рашэнне рэалізавалі яшчэ некалькі гадоў назад.

«Каля 5 год таму было прынятае рашэнне аб пераходзе да юхтовых чаравікаў з высокімі берцамі і шкарпэтак. І на працягу 2-3 год мы цалкам перайшлі на новы абутак», — расказвае прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Вадзім Макараў.

Разам з тым, па яго словах, на складах захоўваюцца кірзавыя боты з падкарочанай халявай. Такі абутак, як і валёнкі, напрыклад, выкарыстоўваюцца ў пэўных умовах па рашэнні камандзіра.

Новы абутак для войска вырабляюць гродзенская абутковая фабрыка «Нёман-сплаў» і «Гомельская абутковая фабрыка «Труд-Стацкевіч-Адамантан». У гродзенскіх берцах падэшву мацуюць на клей, у Гомелі — на цвікі.

Шкарпэткі для вайскоўцаў, як і іншыя элементы формы, вырабляе «Беллегпрам».

На сайце Мінабароны дзейнічае адмысловы форум, дзе ўсе зацікаўленыя могуць абмеркаваць артыкулы «Белорусской военной газеты» пра навінкі вайсковай формы. Частка ўдзельнікаў форуму крытыкуе беларускія берцы. Вось адзін з прыкладаў крытыкі.

«Берцы не вытрымліваюць ніякай крытыкі ні па якасці матэрыялаў, ні па выкананні. Вы спрабавалі ў іх выехаць у восеньскае або вясновае бездарожжа ў поле? Прамакаюць і робяцца непад'ёмнымі ўжо праз 10 хвілін. А ўзімку я наогул ціха маўчу, асабліва ў апошнія зімы, калі было і -25 і -30. Там ужо ваўняныя шкарпэткі не ратуюць, і чаравікі робяцца «дубовымі». Так што — усё адно простая дарога ў краму, каб захаваць сваё здароўе».

У адказ на крытыку «Белорусская военная газета» нагадвае пра гарантыйныя тэрміны і правілы эксплуатацыі абутку. Напрыклад, гарантыя на берцы трывае чатыры месяцы. Калі ж цягам гарантыйнага тэрміну пры правільнай эксплуатацыі формы ўзнікаюць праблемы, неабходна звярнуцца ў рэчавую службу часці. Пастаўшчык у такіх выпадках абавязаны замяніць дэфектную форму на новую.

«Працэс абнаўлення ідзе. Мы рэагуем на крытыку, улічваем меркаванне тых, хто носіць форму», — падкрэсліў Вадзім Макараў.

* * *

А з Вашага вопыту — якія з вайсковых берцаў лепшыя?

Каментары41

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы19

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць