Грамадства55

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення

Пакуль большасць мінчукоў у нядзелю, 1 лютага, хуталася ў шалікі і пухавікі, ратуючыся ад моцнага марозу, на праспекце Незалежнасці заўважылі групу энтузіястаў, якім холад, здаецца, зусім не перашкаджаў.

Скрыношт відэа

У сацыяльнай сетцы Threads з'явіліся відэа, на якіх відаць, як уздоўж праспекта, спачатку ў раёне парку Чалюскінцаў, а пасля недалёка ад плошчы Незалежнасці ў іншым канцы горада, бяжыць група мужчын. З экіпіроўкі на іх — пераважна толькі шорты, шапкі і пальчаткі, толькі некаторыя ўцяпліліся легінсамі. І гэта пры тым, што тэмпература паветра ў сталіцы апусцілася да -17°C, а па адчуваннях надвор'е ўспрымаецца як усе -25°C.

View on Threads

View on Threads

Каментатары адрэагавалі на «маржоў-бегуноў» па-рознаму. Нехта выказаў павагу да здаровага ладу жыцця: «Годна. Лепш, чым па барах жлукціць».

Іншыя паставіліся скептычна, назваўшы гэта «паказухай» і выказаўшы асцярогі наконт нагрузкі на медыцыну: «Адказны чалавек такім займацца не будзе. Часцей за ўсё такой паказухай займаюцца вайскоўцы ці міліцыянеры».

Але большасць карыстальнікаў паставілася да забегу з гумарам:

  • «Галоўнае, шапкі надзелі, каб вушы не адмарозіць»;
  • «Джэнтльмены ўдачы» здымаюць працяг»;
  • «Гэта яны паглядзелі цэны кватэр у «Паўночным Беразе», ахранелі і бегаюць на знак пратэсту, шакуючы людзей».

Каментары5

  • Канапны спартсмен
    01.02.2026
    Што значыць "практычна без адзення"? Я мог бы паказаць, што такое практычна без адзення. А гэта - бадзёрыя і адважныя малайцы!
  • ці то ці гэта
    01.02.2026
    Дзякую, дакладна, ці гэта менавіта красаўцы, ці патэнцыяльныя героі пакаяльных відэа
  • Альтэрнатыўны погляд
    02.02.2026
    Дзякую, Калі невядомыя аматары бегу адразу бачацца крывавымі "красаўцамі", то, можа, час таксама прабегчыся на свежым паветры?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць