Усяго патроху1515

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа

Французскі суд вынес прысуд паводле рэзананснай справы, якая сем гадоў таму шакавала свет вялікага капіталу. Бельгійскі мільярдэр Эхуд Ары Ланьяда, адзін з найбуйнейшых у свеце экспертаў па дыяментах, памёр на аперацыйным стале падчас спробы павялічыць палавы орган. Як высветлілася падчас пасяджэнняў, «алмазнага караля» аперавалі людзі, якія нават не мелі належных дакументаў на працу.

Трагедыя адбылася ў прыватнай клініцы ў цэнтры Парыжа яшчэ ў 2019 годзе. Прычынай смерці 65‑гадовага бізнэсоўца стаў сардэчны прыступ, які пачаўся пасля ін’екцыі ў геніталіі. Суд кваліфікаваў тое, што адбылося, як прычыненне смерці з неасцярожнасці, падкрэсліўшы цэлы ланцужок фатальных памылак медыкаў, піша выданне BILD.

Следства высветліла, што хірург, якая непасрэдна праводзіла маніпуляцыю, працавала без ліцэнзіі на тэрыторыі Францыі, а дырэктар клінікі наогул не меў неабходных медыцынскіх сертыфікатаў.

Калі стан пацыента пагоршыўся, лекары зрэагавалі злачынна марудна: экстранныя службы выклікалі з вялікім спазненнем, а рэанімацыйныя захады пачалі тады, калі выратаваць мільярдэра было ўжо амаль немагчыма.

Ланьяда быў чалавекам астранамічнага багацця. Ён узначальваў кампанію Omega Diamonds і лічыўся беспярэчным аўтарытэтам у ацэнцы каштоўных камянёў. Менавіта ён у 2015 годзе прадаў на аўкцыёне рэдкі брыльянт «Блакітны месяц Жазэфіны» за рэкордныя 48,4 мільёна даляраў. Яму належаў самы дарагі пентхаўс у Манака коштам каля 35 мільёнаў еўра, але нават такія грошы не змаглі супакоіць яго ўнутраных дэманаў.

Як згадвалі сябры нябожчыка, мільярдэр усё жыццё пакутаваў ад глыбокіх комплексаў праз свой невялікі рост. Адзіным момантам, калі ён пераставаў пра гэта думаць, былі часы, калі бухгалтар на ягоную просьбу зачытваў стан банкаўскіх рахункаў — гэты рытуал паўтараўся шмат разоў на дзень. Жаданне «выправіць» сябе з дапамогай медыцыны ў выніку прывяло яго на стол да некампетэнтных спецыялістаў.

Прысуд парыжскага суда аказаўся наступным: дырэктар клінікі атрымаў 15 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна і штраф на 50 тысяч еўра, а хірург — 12 месяцаў умоўна і 20 тысяч еўра штрафу. Аднак самым балючым для іх стала пажыццёвая забарона на любую медыцынскую дзейнасць.

Сам Ланьяда быў пахаваны на радзіме ў Ізраілі. Цікава, што на момант смерці бізнэсоўца чакаў яшчэ адзін суд, у Бельгіі — там яго падазравалі ў маштабным падатковым махлярстве, але смерць падчас касметычнай працэдуры закрыла гэтую справу назаўжды.

Каментары15

  • Елена Головач
    01.02.2026
    А мог бы просто купить джип и остался бы живым.
  • забаўна
    01.02.2026
    Нашто яму той хер у 65 год?
    У мяне з сарака без справы матляецца, толькі хадзіць замінае, па каленях сцёбае.
  • Федзя
    01.02.2026
    Žvir , Бог даў, Бог забраў, не чэлесам адзiным жывы чалавек.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць