Культура66

Віталь Тарас. Зачараваныя дыктатурай

Мінула два гады з дня смерці выдатнага публіцыста, шматгадовага аўтара «НН».

Віталь Тарас памёр у ноч на 18 студзеня 2011. Ён доўга і цяжка змагаўся з анкалагічным захворваннем. Пахавалі яго на Паўночных могілках, побач з бацькам, пісьменнікам Валянцінам Тарасам.

Большую частку жыцця Віталь Тарас аддаў незалежнай журналістыцы. Прапануем Вашай увазе адзін з апошніх яго тэкстаў.

Захапленне аўтарытарнай ўладай, як і ўладарамі — з’ява не новая ў гісторыі.
Асабліва гэтым вызначалася расійская інтэлігенцыя.

(Дарэчы, само слова нарадзілася ў Расіі і на іншыя мовы перакладаецца з цяжкасцю). Былі таксама асобныя інтэлектуалы ў Еўропе, якія захапляліся Гітлерам. Найбольш вядомы прыклад нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна. Былі і тыя, хто захапляўся Сталіным — Леон Фейхтвангер, Анры Барбюс. Другая сусветная вайна прымусіла вельмі многіх змяніць свае погляды.

Але не пра тое цяпер гаворка.

У гісторыі, што таксама само па сабе не навіна, было нямала аўтарытарных дзеячаў, якія не проста запомніліся сучаснікам нестандартным выглядам ці анекдатычнымі выказваннямі ды эскападамі, але шмат чаго дасягнулі.
Для прыкладу можна назваць Мустафу Кемаля Атацюрка, які за кароткі час ператварыў прагнілую Асманскую імперыю ў сучасную Турцыю — амаль што заходнюю краіну, якая цяпер прэтэндуе на сяброўства ў Еўразвязе. Можна згадаць іспанскага дыктатара Франка, які, прынамсі, змог прадухіліць прыход камуністаў да ўлады і пры якім краіна пасля вайны ўступіла ў НАТО.

А што змянілася ў Беларусі за 16 гадоў [тэкст быў напісаны ў 2010 г. - Рэд.] кіравання Аляксандра Лукашэнкі? Чым запомніцца гэты перыяд?
Тым, што краіна засталася незалежнай, хоць нацыянальныя атрыбуты Беларусі пры ім былі зганьбаваныя? Тым, што ўзняўся сярэдні ўзровень жыцця беларусаў? (Але пры гэтым няўхільна зніжаецца колькасць насельніцтва краіны.)
Рост эканомікі адбываецца часам і пры дыктатурах, бо гэта аб’ектыўны працэс у глабальным свеце.
Проста ў залежнасці ад эканамічнай палітыкі ён можа ісці хутчэй ці марудней…

Прынамсі, спробы ставіць у заслугу змены да лепшага — скажам, магчымасць купіць кватэру або аўтамабіль — аднаму чалавеку выглядаюць недарэчнымі. Як вера ў тое, што ён можа выклікаць дождж.
Акрамя ўсяго, гэта яшчэ выглядае і непаважлівым да народа, які стварае дабрабыт сваімі ўласнымі рукамі.

Што тычыцца сэнсавых, глыбінных зменаў, дык іх няма.

«Дзяржаўная ідэалогія» трымаецца на аскепках самых замшэлых савецкіх міфаў —
пра Леніна і Сталіна, пра вялікую Радзіму, «якую развалілі», пра адвечнае братэрства з Расіяй, пра падступны Захад.

Аляксандра Лукашэнку лёгка ўявіць сябе на месцы Уладзіміра Пуціна, таксама «лідара нацыі». У іх у абодвух няма пэўных ідэалаў.
Першае пуцінскае «дзесяцігоддзе» таксама, па сутнасці, скончылася для Расіі «нулём», таптаннем на месцы.

Як вядома, аднайменныя зарады ў прыродзе ўзаемна адштурхоўваюцца. Гэта закон прыроды. Але называць падобнае адштурхоўванне альбо тузанне дзвюх дыктатур паводле прынцыпу «а ты хто такі?» палітыкай» не выпадае.

23.08.2010

Каментары6

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць