Генеральная пракуратура Украіны западозрыла дваіх былых прэм’ераў краіны Юлію Цімашэнку і Паўла Лазарэнку ў датычнасці да забойства дэпутата Вярхоўнай рады Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе.
Афіцыйнае абвінавачванне ў забойстве Цімашэнцы пакуль не прад’яўляецца. Следства абмежавалася уручэннем ёй паведамлення аб «падазрэнні ў здзяйсненні злачынства».
Юлія Цімашэнка адбывае сямігадовы тэрмін па справе аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе.
З вясны мінулага года яна знаходзіцца на лячэнні ў харкаўскай бальніцы
«Сабраныя матэрыялы дасудовага следства сведчаць пра тое, што Цімашэнка сапраўды замовіла гэта забойства разам з Паўлом Лазарэнкам», — заявіў генеральны пракурор краіны Віктар Пшонка.
Артыкул крымінальнага кодэксу, па якойэкс-прэм ’еру могуць прад’явіць абвінавачванні, прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.
У
«Яны [улады краіны] ўжо не хаваюць, што хочуць пажыццёва трымаць за кратамі не толькі лідара апазіцыі, але і ўсю Украіну», — падкрэсліваецца ў дакуменце, распаўсюджаным партыяй. На думку некаторых экспертаў, за абвінавачваннямі ў адрас Цімашэнкі хаваецца жаданне не дапусціць яе вяртання ў палітыку.
Дэпутата Вярхоўнай рады Яўгена Шчэрбаня і яго жонку расстралялі ў аэрапорце Данецка ў 1996 годзе. На той момант гэта быў адзін з самых багатых людзей Украіны.
Каментары