Грамадства

БАЖ зноў хадайнічае пра змены ў закон аб СМІ

Жанна Літвіна і Андрэй Бастунец перадалі ў профільную камісію палаты прадстаўнікоў прапановы арганізацыі па змене закона «Аб СМІ».

22 студзеня з кіраўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў сустрэўся старшыня камісіі правоў чалавека, нацыянальных стасункаў і сродкаў масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У дакуменце, які дэпутат прыняў і абяцаў разгледзець, пералічана 15 канкрэтных прапановаў і фармулёвак.

Сярод недахопаў, якія, на думку БАЖ, патрабуюць заканадаўчага выпраўлення, — дазвольны парадак рэгістрацыі новых СМІ; невыканальныя патрабаванні да выдавецтваў малатыражных выданняў; ускладненне дзейнасці журналістаў-фрылансераў; прыраўноўванне акрэдытацыі да дазволу на пошук, збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі; пашыраныя падставы для вынясення папярэджанняў; наданне ўраду права рэгламентаваць дзейнасць інтэрнэт-СМІ без вызначэння паняцця такіх СМІ і г.д.

Яшчэ да прыняцця закона «Аб СМІ» чатыры гады таму журналісцкая арганізацыя вылучала шэраг прапановаў да яго зместу. Некаторыя з іх (7 з больш чым 30) дэпутаты палаты прадстаўнікоў улічылі пры разглядзе дакумента ў другім чытанні.

Разам з тым, ідэю правядзення парламенцкіх слуханняў на гэтую тэму тагачасны старшыня камісіі Юрый Кулакоўскі адхіліў, спаслаўшыся на «адсутнасць практычнага вопыту рэалізацыі палажэнняў» новага закона.

«На сёння такі вопыт напрацаваны, — мяркуюць у БАЖ. — Практыка прымянення закона „Аб сродках масавай інфармацыі“ паказала яго слабыя бакі, на якія ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ звяртала ўвагу яшчэ на стадыі прыняцця…»

Журналісцкая арганізацыя прапануе камісіі правесці слуханні на тэму заканадаўства аб СМІ, разгледзець прапанаваныя ГА «БАЖ» змены і пачаць публічнае абмеркаванне Закона «Аб СМІ» і практыкі яго прымянення.

«Усе гэтыя праблемы патрабуюць шырокага ўсебаковага абмеркавання і выкаранення, — кажа старшыня БАЖ Жанна Літвіна. — Спадзяемся, палата прадстаўнікоў адкажа на наш заклік».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць