Культура1414

Уладзімір Арлоў: Дэнацыяналізацыя Беларусі пакуль не набыла незваротнага характару

У працэсе дэнацыяналізацыі Беларусі пакуль не пройдзены «пункт невяртання»,
заявіў пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў 23 студзеня ў Магілёве на сустрэчы з грамадскасцю, прысвечанай 150-годдзю паўстання 1863–1864 гадоў.

«Я мяркую, што параўнанні Беларусі з Ірландыяй, якія часта робяцца, калі гавораць пра моўную сферу, некарэктныя. Большасць ірландцаў не валодаюць ірландскай мовай, а большасць беларусаў валодаюць беларускай мовай, няхай нават пасіўна.
Думаю, усе беларусы беларускую мову разумеюць, могуць не разумець некаторых нюансаў, але гэта не азначае, што яны гэтай мовы не ведаюць», — зазначыў літаратар.

У інтэрв’ю Арлоў заявіў, што сённяшняе стаўленне ўладаў да фігуры Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года выклікае «бясконцае шкадаванне», бо менавіта падчас гэтага паўстання пачала нараджацца сучасная беларуская нацыя. «Мне ўяўляецца, што наша нацыянальнае адраджэнне, якое ў выніку прывяло да стварэння беларускай дзяржавы з яе сучаснай назвай, было б немагчымым без паўстання, якое стала яго каталізатарам. Паўстанцы мелі газету на беларускай мове. Лісты Каліноўскага „з-пад шыбеніцы“, напісаныя на беларускай мове, не страцілі сваёй актуальнасці і зараз», — сказаў Арлоў.

Пісьменнік шкадуе, што цяперашняя палітыка дзяржавы ў сферы гісторыі, культуры, адукацыі вядзе не да вяртання гістарычнай памяці, а да вяртання міфаў, створаных савецкай і расійскай дваранскай гістарыяграфіяй.
«Міфаў пра гэтую адзіную народнасць, з якой нібыта выйшлі тры народы, пра адзіную Кіеўскую Русь, пра ўз’яднанне Беларусі з Расіяй у канцы XVIII ст. У гэтым шэрагу я бачу і стаўленне да паўстання 1863 года», — падкрэсліў Арлоў.

На яго думку, гэта стаўленне людзей не «беларусацэнтрычных», а «расійскацэнтрычных».
«Зараз гэтыя погляды расійскіх гістарыёграфаў транслююцца гэтак званымі беларускімі гісторыкамі, якія, на маю думку, проста выконваюць замову, знаходзячыся ў расійскацэнтрычным полі», — заявіў пісьменнік.

Разам з тым ён упэўнены, што дэмакратычная беларуская грамадскасць, якая захоўвае гістарычную перспектыву для краіны, з годнасцю адзначыць 150-годдзе паўстання Каліноўскага. «І хацелася б, каб першай такой маштабнай падзеяй стала дыктоўка па адным з „Лістоў з-пад шыбеніцы“, якая пачнецца ў 175-ы дзень нараджэння Каліноўскага — 2 лютага», — сказаў Арлоў.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць