Эканоміка

Назіральную раду Банка развіцця ўзначаліць Мясніковіч

Пра гэта паведаміў 28 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення банка Сяргей Румас.

«Усе важныя рашэнні, якія вызначаюць дзейнасць банка, зацвярджаюцца назіральнай радай. З сямі членаў назіральнай рады тры з’яўляюцца незалежнымі.

Упершыню назіральную раду акцыянернага таварыства ўзначаліць прэм’ер-міністр», — заявіў Румас.

Ён падкрэсліў, што мэтай стварэння банка з’яўляецца стымуляванне эканамічнага развіцця дзяржавы і павышэнне надзейнасці фінансава-крэдытнай сістэмы. Сярод задач банка Румас назваў фінансаванне найважнейшых інвестпраектаў у рамках дзяржпраграм і выкуп актываў у банкаў, раней выдадзеных на гэтыя мэты. «Атрыманне прыбытку служыць, хутчэй, арыенцірам і не з’яўляецца для нас жорсткім патрабаваннем. Наш банк нацэлены на крэдытаванне складаных, энергаёмістых і доўгачасовых праектаў», — сказаў Румас.

Старшыня праўлення Банка развіцця паведаміў, што па выніках работы за 2012 год інвестыцыйны партфель банка павялічыўся ў 6 разоў і дасягнуў 12,2 трлн. рублёў.
Акрамя таго, за 2012 год банк прафінансаваў 11 дзяржпраграм на агульную суму крэдытаў 4,8 трлн. рублёў. «З удзелам рэсурсаў банка развіцця было рэалізавана каля 200 праектаў. Як вынік у 2012 годзе кожны чацвёрты рубель інвестыцыйных крэдытаў у рамках дзяржпраграм выдадзены Банкам развіцця», — адзначыў кіраўнік БРРБ.

Паводле яго слоў, на канец 2012 года рэнтабельнасць актываў банка склала 5,7%, доля праблемнай запазычанасці — 5,5%. Гэта «лагічная сітуацыя з улікам набыцця розных па ступені рызыкі актываў», заявіў Румас. Акрамя таго, сказаў ён, Банк развіцця падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Банкам развіцця Кітая, вядуцца перамовы з банкамі Казахстана і Расіі, пачата работа па прысваенні рэйтынгаў ад вядучых міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць