Свет22

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі

Трамп заявіў, што джыхадзісты, якіх ён назваў тэрарыстычнымі адкідамі, «нападалі і жорстка забівалі пераважна невінаватых хрысціян на ўзроўні, нябачаным многія гады, і нават стагоддзі».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваіх сацыяльных сетках, што амерыканскія вайскоўцы па яго загадзе нанеслі ўдар па джыхадзісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава» ў паўночна-заходняй частцы Нігерыі, піша Бі-бі-сі.

Трамп заявіў, што джыхадзісты, якіх ён назваў «тэрарыстычнымі адкідамі», «нападалі і жорстка забівалі пераважна невінаватых хрысціян на ўзроўні, нябачаным шмат гадоў, і нават стагоддзяў».

«Я раней ужо папярэджваў гэтых тэрарыстаў, што, калі яны не спыняць забойствы хрысціян, ім давядзецца заплаціць вельмі дорага, што і адбылося, — напісаў прэзідэнт ЗША. — Міністэрства вайны [такім чынам Трамп перайменаваў амерыканскае Мінабароны] нанесла шматлікія ідэальныя ўдары, такім чынам, як могуць толькі Злучаныя Штаты».

«Няхай Госпад дабраславіць нашых вайскоўцаў і ўсім ШЧАСЛІВЫХ КАЛЯДАЎ, у тым ліку мёртвым тэрарыстам, якіх будзе нашмат больш, калі яны не спыняць забойствы хрысціян», — заявіў пры гэтым Трамп.

Трамп не ўдакладніў, якія менавіта аб'екты атрымалі ўдары.

Афрыканскае камандаванне Узброеных сіл ЗША (AFRICOM) заявіла ў сацыяльнай сетцы Х, што ўдары былі нанесеныя «па просьбе ўладаў Нігерыі».

Пры гэтым у першапачатковым паведамленні амерыканскіх вайскоўцаў было напісана, што цэлі знаходзіліся ў штаце, які быў названы «Сабота». У Нігерыі няма рэгіёна з такой назвай, але ёсць штат Сакота, які размешчаны на паўночным захадзе краіны і дзе жыве пераважна мусульманскае насельніцтва; у гэтым рэгіёне часта адбываюцца напады джыхадзістаў, у тым ліку на хрысціян.

Пазней амерыканскія вайскоўцы выдалілі першапачатковы допіс і ў новым паказалі правільную назву штата.

Паводле даных Africom, у выніку ўдару былі забітыя «шматлікія тэрарысты «ІД».

«Смяротныя ўдары па «ІД» паказваюць сілу нашай арміі і нашу прыхільнасць да знішчэння тэрарыстычных пагроз супраць амерыканцаў унутры краіны і за яе межамі», — піша Africom.

Што кажа Нігерыя

Міністэрства замежных спраў Нігерыі заявіла, што ўдары былі нанесеныя ў рамках супрацоўніцтва з ЗША ў галіне бяспекі.

«Вынікам сталі высокадакладныя паветраныя ўдары на тэрыторыі паўночна-заходняй Нігерыі», — сказана ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства краіны.

Міністр замежных спраў Нігерыі Юсуф Маітама Тугар сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што гэта была «сумесная аперацыя», накіраваная супраць тэрарыстаў, і яна «не мае нічога агульнага з якой-небудзь рэлігіяй».

Тугар не выключыў, што будуць нанесеныя новыя ўдары, але «рашэнні па гэтым пытанні павінны прымаць кіраўнікі абедзвюх краін».

Агенцтва Reuters піша са спасылкай на неназванага супрацоўніка амерыканскага абароннага ведамства, што ўдары былі накіраваны супраць баевікоў, якія знаходзіліся ў вядомых ЗША ваенных лагерах «ІД».

У лістападзе Трамп казаў, што ўлады Нігерыі не здольныя абараніць сваіх хрысціян ад нападаў джыхадзістаў і загадаў амерыканскай арміі падрыхтавацца да ваенных дзеянняў супраць груп баевікоў-ісламістаў у гэтай краіне.

Па словах міжнародных праваабарончых груп, няма падстаў лічыць, што хрысціян у Нігерыі забіваюць часцей, чым мусульман — у сярэднім колькасць ахвяр гвалту сярод прадстаўнікоў дзвюх рэлігій аднолькавая.

Якія баевікі дзейнічаюць у Нігерыі

Ваенізаваныя ісламісцкія групоўкі «Бока Харам» і «Ісламская дзяржава ў Заходняй Афрыцы» тэрарызуюць жыхароў паўночнага ўсходу краіны ўжо больш за дзесяць гадоў. Па дадзеных урада, за гэтыя гады ад рук баевікоў загінулі дзясяткі тысяч чалавек.

За 15 гадоў з таго моманту, калі джыхадзісты пачалі ваенныя дзеянні на паўночным усходзе краіны, мільёны людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Паводле даных маніторынгавай групы ACLED, з 2024 года колькасць людзей, забітых у выніку нападаў джыхадзістаў на фермераў, больш чым падвоілася.

У цэнтральнай частцы Нігерыі таксама адбываюцца сутыкненні паміж пастухамі, пераважна мусульманамі, і фермерамі, часта хрысціянамі, за доступ да вады і пашаў.

Ахвярамі такіх сутыкненняў па прынцыпе «вока за вока» таксама сталі тысячы чалавек, але, паводле ацэнак праваабаронцаў, зверствы маглі здзяйсняць усе бакі канфліктаў, і няма звестак, што атакі былі накіраваныя пераважна супраць хрысціян.

Каментары2

  • Ну-ну
    26.12.2025
    Дык хай абароніць грэка-каталіцкіх хрысьціянаў Украіны ад нэстарыянска-эфэсбэшнага невядома чаго, якое будуе чорныя храмы ў гонар войска. А, не, гэта іншае, там мірная зьдзелачка і містэр владімір.
  • Žvir
    26.12.2025
    Košt nafty palezie da hary, uličvajučy, što napiaredadni pryščamili Vieniesuelu... Nihieryja taksama naftazdabyvajučy rehijon...

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць