Грамадства33

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы

Гатэль «Пекін» у Мінску з 1 студзеня прыпыняе працу на тэрмін да трох месяцаў у сувязі з рэканструкцыяй сістэмы пажарнай бяспекі.

Фота: toursoyuz.by

24 снежня партнёры Beijing Hotel Minsk атрымалі адпаведны ліст. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

«Дзейнасць гасцінічнага комплексу «Пекін» (вул. Чырвонаармейская, 36) прыпыняецца для правядзення рэканструкцыі сістэмы пажарнай бяспекі. Прыпыняецца работа аб’екта абслугоўвання (гасцініцы), а таксама ўсіх аб’ектаў аказання паслуг, гандлю і грамадскага харчавання», — гаворыцца ў паведамленні, адрасаваным у тым ліку турыстычным кампаніям.

1 студзеня 2026 года гатэль прымае толькі выезд гасцей, а з 2 студзеня пражыванне цалкам прыпыняецца. Браніраванні на гэты перыяд адменены, сайт ужо не прымае новыя заяўкі.

Беларускія турыстычныя фірмы, якія забраніравалі нумары для кліентаў на навагоднія святы, сутыкнуліся з сур’ёзнымі цяжкасцямі: знайсці раўнацэнную замену ў высокі сезон даволі складана.

Нават пры наяўнасці свабодных нумароў у іншых гатэлях давядзецца даплачваць каля 100 даляраў у суткі за двухмесны нумар — што многія турысты не гатовыя зрабіць. Сітуацыя патрабуе тэрміновага пошуку альтэрнатыў і перамоваў з кліентамі.

Каментары3

  • Я
    26.12.2025
    Может этих русских меньше приедет
  • прыняў і напісаў
    26.12.2025
    "гатэль прымае толькі выезд"
  • Турист из Поднебесной
    26.12.2025
    Что за хрень? Какая ПС? Её проверяли. Другая причина есть.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын10

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын10

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць