Таксама Зяленскі пацвердзіў, што сустрэнецца з Трампам у Фларыдзе ў гэту нядзелю.

«Наша задача — рабіць так, каб усё было гатова на 100%. Гэта не проста, і ніхто не кажа, што 100% адразу будзе. Але, тым не менш, мы павінны кожнай такой сустрэчай, кожнай такой размовай набліжаць жаданы вынік», — сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні СМІ, піша РБК-Украіна.
Ён адзначыў, што падрыхтаваны першыя чарнавікі некалькіх дакументаў. Але ёсць некаторыя пытанні, якія трэба абмеркаваць на ўзроўні лідараў.
Таксама Зяленскі пацвердзіў, што сустрэнецца з Трампам у Фларыдзе ў гэту нядзелю.
«У нас шырокая сустрэча, яна будзе на выходных, я думаю, што менавіта нядзеля, Фларыда — будзе наша сустрэча з прэзідэнтам Трампам. Мы будзем абмяркоўваць менавіта гэтыя дакументы, як я сказаў, гарантыі бяспекі, а там некалькі дакументаў у гэтым блоку, і пажадана знайсці магчымасць абмеркаваць усе. Далей — эканамічная дамова, там пакуль што базавыя напрацоўкі, хоць будзе некалькі дамоў, і тут трэба абмеркаваць напрамак», — сказаў прэзідэнт Украіны.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары