Надвор'е

Мокры снег з дажджом — у выхадныя, потым зноў схаладае

«Апошнія дні студзеня ў Беларусі рэзка пацяплела, сярэднясутачная тэмпература на 3–7 градусаў перавысіла кліматычную норму. Такое надвор’е абумоўлена паступленнем цёплага і вільготнага акіянічнага паветра», — расказала галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу.
На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, 6–11 метраў за секунду, ноччу яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду, а па паўночным захадзе — 15–20 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

«У выхадныя надвор’е ў Беларусі абумовіць цыклон, які будзе перамяшчацца праз тэрыторыю краіны з цэнтральных раёнаў Еўропы на паўночны захад Расіі.
Таму на большай частцы краіны чакаецца снег і мокры снег», — сказала галоўны сіноптык.

У суботу на поўдні краіны будзе ісці снег з дажджом. У асобных раёнах Беларусі прагназуюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 па паўднёвым захадзе да мінус 10 па паўночным усходзе. Днём чакаецца ад 5 градусаў марозу ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны да 5 цяпла на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будзе ісці снег, мокры снег. Ноччу месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць моцны снег.
У асобных раёнах слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 6 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.

Паводле слоў Людмілы Парашчук, у панядзелак, калі цыклон перамесціцца на Архангельскую вобласць, а паветраная маса пачне паступаць з больш паўночных шырот, у Беларусі падмарозіць.
Ноччу чакаецца 5–10 градусаў марозу, пры праясненнях да 13 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе нуль — 5 градусаў са знакам мінус. У асобных раёнах на поўдні краіны слупок тэрмометра ўзнімецца да 2 градусаў цяпла.

«Умовы надвор’я ў Беларусі 5 і 6 лютага зноў пачнуць фарміраваць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Няўстойлівы характар надвор’я захаваецца на большай частцы тэрыторыі краіны пры тэмпературы паветра ўначы ад нуля да мінус 5 градусаў, а ўдзень ад 3 марозу да 3 градусаў цяпла», — расказала Людміла Парашчук. Яна дадала, што тэмпературны рэжым, які чакаецца ў Беларусі ў першай дэкадзе лютага, будзе на 1–4 градусы вышэйшы за кліматычную норму.

Каментары

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць