Афіша11

Re1ikt і «Голая манашка» сыграюць у лютаўскім «Жывым Тузіне»

Героі беларускага панк-року, гурт «Голая манашка» прэзэнтуе 24 лютага ў Loft cafe сваю новую праграму «Nota Bene» пры падтрымцы піянэраў беларускамоўнага пост-мэталу Re1ikt.

Федзя Жывалеўскі — жывы-здаровы, знаходзіцца ў ясным розуме і па-ранейшаму можа прапанаваць арыгінальны і непаўторны творчы прадукт. Пра гэта сьведчыць праграма «Nota Bene», якую гурт «Голая манашка» зьбіраецца прэзэнтаваць у межах «Жывога Тузіна». У яе ўвайшлі песьні, якія былі напісаныя ў апошні год. Загалоўны трэк «Харошы знак» быў летась прэзэнтаваны на Tuzin.fm ад імя сайд-праекту Федзі «Вясёлая манашка».

Акром аўтарскіх рэчаў у праграму ўключаныя аўтарскія пераклады лідэра «Голай манашкі» песень, што выконвалі Курт Кабэйн і Ягор Летаў — «Дзяўчынка» і «Куля-дура». Музыкі выйдуць на сцэну Loft cafe поўным складам і дадуць паўнавартасны канцэрт. «Трэшу ня будзе, будзе фрэш! — кажа Федзя, — „Nota Bene“ — гэта песьні пра жыцьцё і каханьне, у якіх распавядаецца пра адзін з варыянтаў творчага шляху. Ёсьць меркаваньне, што праз каханьне зямное, міласэрнасьць і праведнасьць можна спазнаць каханьне да Бога. Проста зьвярнiце ўвагу на тое, як гэта можа выглядаць». Песьні, што ўвайшлі ў праграму «Nota Bene» існуюць у выглядзе дэма-запісаў, у найбліжэйшы час музыкі зьбіраюцца іх дарабіць і выдаць паўнавартасны альбом.

Падтрымае «Голую манашку» гурт Re1ikt, які таксама рыхтуе да гэтага вечару асаблівую праграму, куды ўвойдуць зусім новыя, добравядомыя і забытыя рэчы ў сьвежых, часам нечаканых аранжыроўках.

Весьці канцэрт «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

24 лютага (нядзеля).

19:00. Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22).

*** Re1ikt: лютая акустыка ад піянэраў беларускамоўнага пост-мэталу

Голая манашка: прэзэнтацыя новай праграмы «Nota Bene» ад герояў беларускага панк-року

    Кошт квітка — 80 000 руб. Студэнтам на 25% таньней!
    Квіткі можна набыць у касах kvitki.by і замовіць анлайн.
    Замовіць столік можна па тэл. +375 29 38-000-10.
    Тэлефон для даведак: + 375 29 687-20-93.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць