Навука і тэхналогіі1414

Палонка ў возеры пад Чэлябінскам — усё ж ад метэарыту

У Чэлябінскай вобласці працягваецца пошук фрагментаў метэарыта, што ўпаў 15 лютага. Падзенне аднаго з іх утварыла круглую палонку на возеры Чэбаркуль у Чэлябінскай вобласці. У возера выправілі брыгаду вадалазаў, якія шныпараць на дне. Дыяметр знойдзеных абломкаў складае ад 0,5 да аднаго сантыметра. Усе іх сабралі на лёдзе. Найбольшы ж фрагмент знаходзіцца недзе на дне.

Паводле ацэнак навукоўцаў НАСА, падзенне метэарыту памерам з Чэлябінскі здараецца раз на 100 гадоў.
Падзенне нябеснага цела памерам з Тунгускі метэарыт — раз на 200–1000 гадоў. А вось катастрафічны ўдар у зямлю астэроіда тыпу таго, кратэр якога выяўлены на мексіканскім паўвостраве Юкатан — раз на 50–100 мільёнаў гадоў. Тое падзенне выклікала мегацунамі, глабальныя землятрусы і вывяржэнні вулканаў, масавыя лясныя пажары. Зямлю тады зацягнула сажай і пылам, што выклікала падзенне тэмпературы на многія гады.

Чэлябінскі метэарыт — другі ў гісторыі, пра падзенне якога навукоўцы атрымалі столькі дакументальных фактаў.

Усё часцей навукоўцы і дзяржаўныя дзеячы ставяць пытанне пра стварэнне сістэмы выяўлення небяспечных астэроідаў, а з часам і зброі, здольнай іх знішчаць на падлёце да Зямлі. Пакуль, аднак, навука на тое няздольная.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў над Чэлябінскай вобласцю раніцай 15 лютага.

Магутнасць выбуху, які адбыўся пасля ўваходу метэарыта ў атмасферу, склала, паводле ацэнак NASA, ад 300 да 500 кілатон.
Паводле тых самых ацэнак, дыяметр метэарыта складаў каля 17 метраў, а маса — прыкладна 10 тысяч тон. Метэарыт увайшоў у зямную атмасферу на хуткасці не менш за 64 000 кіламетраў за гадзіну і выбухнуў на вышыні ад 19 да 24 кіламетраў.

Каментары14

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць