Улада11

Новым дырэктарам санаторыя «Беларусь» у Сочы стаў адстаўнік, які раней працаваў на «Мінск-Арэне»

Замена дырэктара супала з прыездам Аляксандра Лукашэнкі на адпачынак.

Замена аднаго кіраўніка на іншага, здавалася б, звычайная практыка. Але вось куды падзеўся ранейшы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгій Саракашыш?

«Народная воля» напісала пра магчымы арышт экс-дырэктара разам з былымі намеснікамі ў Мінску. Нібыта іх выклікалі ў Беларусь па працоўных пытаннях і арыштавалі.

У КДБ і Следчым камітэце аспрэчылі такую інфармацыю.

Уладзімір Рыжанкоў

Новы дырэктар санаторыя — Уладзімір Аляксандравіч Рыжанкоў. Ён адстаўны вайсковец-медык.
Працаваў начальнікам галоўнага клінічнага шпіталя Міністэрства абароны. Узначальваў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-куротным лячэнні насельніцтва. Курыраваў працай санаторыяў, у тым ліку і ў Сочы. А цяпер у Расію пераехаў з пасады начальніка упраўлення па медыцынскім забеспячэнні ШКСК «Мінск-Арэна».

У «Мінск-Арэне» Рыжанкоў не працуе з мінулага тыдня. А 11 лютага, акурат на мінулым тыдні, сам Лукашэнка выляцеў у Сочы. І вялікая група суправаджэння разам з ім.

Пагаварыць з самім Уладзімірам Аляксандравічам не атрымалася — па словах сакратаркі, ён увесь час, калі мы тэлефанавалі, праводзіў нарады альбо выязджаў на сустрэчы.

Браты-бізнэсоўцы

Пра былога дырэктара Георгія Саракашыша вядома, што ён грэк і быў звязаны з мясцовым бізнэсам.
Выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. У санаторыі «Беларусь» у Сочы працаваў галоўным доктарам, затым намеснікам дырэктара. А пасля заняў і кіруючае крэсла.

Цікава, што на тэрыторыі санаторыя, згодна з Рэестрам дзеючых ліцэнзій Краснадарскага края, працуе «закусачная», якая належыць кампаніі «БелРосстрой». Узначальвае ж яе Саракашыш Хрыстафор Канстанцінавіч. Аднафамілец ці брат экс-дырэктара?

Хрыстафор Канстанцінавіч узначальвае і яшчэ шэраг фірм, якія займаюцца транспартнай дзейнасцю. Разам з тым ён і старшыня Сочынскага гарадскога грамадскага аб’яднання расійскіх грэкаў «Эносі».

А на самога Георгія Канстанцінавіча ў красавіку 2011 ва Уфе была зарэгістравана кампанія «Палада» (рознічны гандаль).
Гэта тое, што знайшлося ў адкрытым доступе.

Мы паспрабавалі звязацца з Хрыстафорам Саракашышам, каб спытаць пра брата ці аднафамільца (знайсці нейкія кантакты Георгія не атрымалася). На тэлефанаванні адказалі толькі ў «БелРосстрое», але сказалі, што Саракашыша там не бывае. Але паабяцалі яго знайсці і перадаць наш нумар тэлефона. Чакаем.

У санаторыі з журналістамі размаўляць адмаўляюцца. Не кажуць і пра экс-кіраўніка. Але стала вядома, што ў новага дырэктара — новая сакратарка.

Прывесці ў парадак

18 студзеня ад займанай пасады кіраўніка справамі прэзідэнта (гэтай структуры і належыць санаторый у Сочы) вызвалілі Мікалая Корбута. А праз тры дні гэтае крэсла заняў Віктар Шэйман. Ужо 7 лютага на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі Шэйман выступіў з заявамі пра карупцыю ў Кіраўніцтве справаў прэзідэнта. Новы кіраўнік тады адзначыў, што ўсе заўвагі тычацца і будаўнічай галіны, на якую могуць быць звернуты праверкі. Ён гаварыў пра нізкі ўзровень будаўніцтва, завышэнне кошту аб’ектаў, фінансавыя парушэнні. Падкрэсліў, што асабліва характэрна гэта для будаўніцтва аб’ектаў за межамі Беларусі. Меў на ўвазе Сочы?

Лукашэнка ў Сочы заявіў пра тое, што «нам трэба скончыць справу, скончыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак».

У месцы рэгулярнага адпачынку Аляксандра Лукашэнкі, ягонай фактычнай чарнаморскай рэзідэнцыі, ад 2009 вялося маштабнае будаўніцтва.
У ім і могуць хавацца прычыны для замены дырэктара. Як і многія праекты Кіраўніцтва справаў, гэты ажыццяўляўся з мінімумам публічнасці. А дзе няма празрыстасці, там заўжды квітнее карупцыя. У яе зацягвае людзей, хто б тыя пасады ні займаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?7

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам11

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам3

19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага22

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш4

«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?7

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць