Навука і тэхналогіі22

У Італіі распрацоўваецца гульня пра Плошчу

«Сімулятар народных пратэстаў» мусіць неўзабаве выйсці для iOS і Android.

Камп'ютарная гульня Riot па матывах народных пратэстаў на плошчах розных гарадоў і краін распрацоўваецца ў Італіі. «Сімулятар народных пратэстаў» мусіць неўзабаве выйсці для iOS і Android,
а пазней і для звычайных камп'ютараў. Канешне, калі распрацоўшчыкі збяруць дастаткова сродкаў на яе выхад.

Назоў гульні Riot, якая мусіць быць выкананая ў стылі піксельнай графікі, можна перакласці як «пратэст». Кажучы мовай беларускай міліцыі, справа ідзе аб «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», папросту Плошчы.

У адрозненні ад яе беларускага варыянту, пераможцамі з Плошчы могуць выйсці не толькі праваахоўныя органы, але і пратэстоўцы.
Усё залежыць ад геймера, які можа стаць як на бок людзей са сцягамі (у трэйлеры гульні чамусьці ЛГБТ) і расцяжкамі, гэтак і на бок паліцыі. Апошняя не скупіцца на выкарыстанне вадамётаў і дубінак.

Як кажуць распрацоўшчыкі — каманда з трох італьянцаў — гульня ствараецца на падставе падзей, што адбываліся і можа нават яшчэ будуць адбывацца ў Егіпце, Грэцыі і Італіі. Адзін з аўтараў Riot на свае вочы бачыў некаторыя пратэсты.

Каб наблізіць выхад гульні, праграмісты заклікаюць усіх неабыякавых тэрмінова ахвяраваць на яе распрацоўку любую суму грошай ад $1.

«Калі ты жывеш у краіне, якая завязла ў карупцыі і знешняй пазыцы, амаль немагчыма знайсці шлях фінансавання праекту ў Італіі. Таму мы просім вашай дапамогі. Вы патрэбныя нам, каб распаўсюдзіць важныя ідэі праз відэагульні», — пішуць стваральнікі Riot.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць