Усяго патроху

Вадалазы выявілі варонку на дне возера, у якое ўпаў Чэлябінскі метэарыт

На глейкім дне возера Чэбаркуль пад Чэлябінскам аквалангісты выявілі варонку, якая меркавана з’яўляецца следам метэарыта. Пра гэта «Российской газете» паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі Чабаркуль. Больш дакладную інфармацыю змогуць даць навукоўцы з Екацярынбурга, якія ў бліжэйшы час збіраюцца прыбыць у Чабаркуль і зрабіць здымкі для складання «карты дна». Як растлумачылі ў адміністрацыі, вадалазам прыходзіцца працаваць у складаных умовах, глыбіня возера ў месцы меркаванага падзення метэарыта складае 11 метраў, а слой глею даходзіць да трох метраў.

Між тым, па здагадках навукоўцаў, у возеры можа знаходзіцца фрагмент масай ад 200 да 500 кілаграмаў.

Нагадаем, найбольшым на сённяшні дзень фрагментам метэарыта з’яўляецца кілаграмовы асколак, знойдзены два дні таму ў Еткульскім раёне Чалябінскай вобласці. Раней навукоўцы выявілі на лёдзе возера Чабаркуль метэарытныя крошкі, якія, верагодна, утварыліся пры ўдары каменнага баліда аб лёд, акрамя таго, спецыялісты з УрФУ ўжо знаходзілі абломкі нябеснага цела велічынёй з дзіцячую далоньку.

Па словах навукоўцаў, вельмі важна сабраць як мага больш рэчывf метэарыта, бо рэчыва ўжо на вачах акісляецца і можа страціць частку сваіх першапачатковых уласцівасцяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць