Мінулай ноччу ў бальніцы Шчучына (Гродзенская вобласць) памерла шматдзетная жанчына, якая атрымала траўмы ў ДТЗ вечарам 26 лютага.
А20-й вечара 26 лютага, жанчына, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, вярталася з бацькоўскага сходу. Ішла дадому ў вёску па краі праезнай часткі вуліцы Леніна ў Шчучыне насустрач руху транспарту са святлоадбівальнай павязкай.
Наезд на яе быў здзейснены аўтамабілем «Аўдзі» Пацярпелая трапіла ў рэанімацыю.
Пасля наезду кіроўца паставіў «Аўдзі» у гараж. Прыкладна праз 40 хвілін пасля ДТЗ яго затрымалі.
Утрыманне алкаголю ў арганізме перавысіла больш чым у сем разоў дапушчальную мяжа (дапушчальная мяжа — 0,3 праміле).Кіроўца змешчаны пад варту. Раней ён двойчы затрымліваўся п’яным за рулём і адзін раз ўцякаў з месца ДТЗ.
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
-
Пад Магілёвам п'яны мужчына напаў у краме з нажом на падлеткаў
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары