Грамадства4949

Рупар эпохі: «Беларусы — гэта славянскія немцы» — гутарка з Галінай Яшчанкай

Стась Карпаў гутарыць з беларускай, якая вярнулася з-за мяжы ў Валожынскі раён.

Летась журналісты «Нашай Нівы» зрабілі відэасюжэт пра сям'ю бізнэсоўцаў-беларусаў, якія пераехалі ў Валожынскі раён, каб сын мог гадавацца ў беларускамоўным асяроддзі.

Вядучы нашаніўскага ток-шоу «Рупар Эпохі» Стась Карпаў завітаў да Галіны і распытаўся ў яе пра жыццё ў вёсцы, беларускамоўнасць, талерантнасць і многае іншае:

1) Пра дзяцінства: «У нас не было беларускай мовы ў сям’і, беларускіх кніжак на ноч. Гэта не наша гісторыя зусім».

2) Пра людзей вакол: «Яны не вельмі цікавяцца тым, што адбываецца на дзяржаўным узроўні».

3) Пра беларускасць: «Для мяне — гэта свядомы выбар. Для іх (вяскоўцаў) беларускасць — гэта ад жыцця».

4) Пра вандроўкі: «Дзе б мы ні былі — мы шукалі людзей з падобнымі поглядамі».

5) Пра першую паездку за мяжу ў дзяцінстве: «Гэта быў шок. Мне паказалі марозіва і сказалі выбраць!»

6) Беларусы «на фоне»: «Я чула, што беларусаў называюць славянскімі немцамі».

7) Пра талерантнасць: «Прынята лічыць, што мы талерантныя, але да шмат якіх пытанняў увогуле — мы не суперталерантныя. Да тых жа геяў».

8) Пра памяркоўнасць: «Узровень памяркоўнасці ў нас вельмі высокі».

9) Пра асіміляцыю ў Еўропе: «Там цяжка стаць членам грамадства, калі ты не ведаеш мовы, культуры».

10) Пра мову і перспектывы: «Няма руху на беларусізацыю».

11) Пра аўтарытарызм «імя сябе»: «Гэта было б крута, але — няправільна».

12) Пра жаданне, каб беларусы вярталіся на Радзіму: «Асноўны фактар, які стрымлівае людзей вяртацца — гэта эканамічны».

Каментары49

Цяпер чытаюць

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць