Здарэнні55

Былы міліцыянер-дэпутат з Магілёўшчыны краў авёс

Дэпутат Чырванабудскага сельскага савета Крычаўскага раёна, былы супрацоўнік міліцыі Раман Бяспяты аштрафаваны Бабруйскім міжгарнізонным ваенным судом за крадзеж аўса.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, Раман Бяспяты ўчыніў крадзеж летам 2012 года. Тады ён выконваў абавязкі начнога дзяжурнага зернятоку ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Бель» у вёсцы Луты Крычаўскага раёна. Там дэпутат-міліцыянер сумесна з двума іншымі грамадзянамі даваў указанні работнікам сельгасарганізацыі напаўняць мяшкі збожжам пшаніцы, трыцікале і аўса і вывозіў іх з тэрыторыі зернесушыльнага комплексу.

Усяго было вывезена 32 мяшкі збожжа агульным коштам прыкладна 4,5 млн. рублёў.

Аднак давесці да канца свой злачынны план дэпутат не змог — умяшаліся яго калегі-міліцыянеры, якія затрымалі Бяспятага і змясцілі пад варту.

Пасля нанесены ўрон сельгаскааператыву ў памеры 4.641.100 рублёў быў пакрыты падазронымі ў крадзяжы ў поўным аб’ёме.

Органы следства, улічыўшы, што Бяспяты і яго другі саўдзельнік пакрылі ўрон і раскаяліся ва ўпершыню ўчыненым менш цяжкім злачынстве, спынілі крымінальную справу.
Яна было накіравана ў Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд для разгляду пытання аб прыцягненні падазроных да адміністрацыйнай адказнасці. У дачыненні да трэцяга падазронага крымінальны працэс быў спынены па акалічнасцях, якія выключаюць вытворчасць па крымінальнай справе.

У студзені суд аштрафаваў дэпутата на 30 базавых велічынь (3 млн. рублёў). На яго саўдзельніка быў накладзены штраф у памеры 2 млн. рублёў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Бяспяты ўжо не працуе ў міліцыі.

Згоду на яго звальненне з органаў унутраных спраў, як гэта прадугледжана заканадаўствам, далі дэпутаты сельскага савета, паведаміў БелаПАН старшыня Чырванабудскага сельсавета Мікалай Новікаў. У той жа час Раман Бяспяты па-ранейшаму застаецца народным абраннікам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць