Гісторыя33

Прэзідэнцкая бібліятэка ўшанавала Кастуся Каліноўскага

Экспазіцыя «За годнасць! За Радзіму!», прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150-годдзя паўстання 1863–1864 гадоў, адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміла супрацоўніца аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі Вераніка Мітракова, у аснове выставы — кнігі і часопісы з фонду аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі. У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці зборнікаў 1863–1910 гадоў. Можна пабачыць адно з першых даследаванняў гісторыі паўстання «Звесткі аб польскім бунце 1863 году ў паўночна-заходняй Расіі», складзенае генералам В. Ратчам, а таксама публікацыі ўспамінаў пра падзеі таго часу.

Сярод экспанатаў — выдадзены ў 1927 годзе зборнік дакументаў пра паўстанне «1863 год на Міншчыне», а таксама першая беларуская манаграфія на гэтую тэму «1863 год на Беларусi» Усевалада Ігнатоўскага.

У бібліятэцы захоўваюцца і замежныя выданні, прысвечаныя першай беларускамоўнай газеце — «Мужыцкай праўдзе», якая выходзіла ў час паўстання, у тым ліку каментаваныя тэксты «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы» Каліноўскага, падрыхтаваныя Янкам Запруднікам і Т. Э. Бэрдам.

Выставу, якая працягнецца па 30 красавіка, дапаўняюць грунтоўныя даследаванні сучасных гісторыкаў і навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя ў апошнія гады.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць