Дом № 8 па вуліцы Казлова ў Мінску вечарам 11 сакавіка застаўся без ацяплення. Зараз аварыйная служба Партызанскага раёна, куды звярнуліся жыхары дома, разбіраецца ў сітуацыі.
Прычына адключэння ацяплення пакуль невядомая. Між іншым, паводле звестак гідраметэацэнтра, вонкавая тэмпература паветра апусцілася ніжэй за шэсць градусаў марозу.
Дом № 8 па вул. Казлова знаходзіцца ў зоне адказнасці ЖЭС № 12.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары