Культура

Беларускі тыдзень у Вільні: ад сёння і да 30 сакавіка

З 25 па 30 сакавіка ў Вільні пройдзе «Беларускі тыдзень». У праграму святочнага тыдня ўключаныя розныя мерапрыемствы, якія пачнуцца з урачыстага святкавання Дня Волі 25 сакавіка.

Праграма мерапрыемстваў «Беларускага тыдня» пачнецца 25 сакавіка з ускладання кветак падпісчыкам Акту Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі на віленскіх могілках Росы (12:00 — 13:00, Rasų g. 32). Таксама 25 сакавіка з 18:00 — 20:00 у Віленскай гарадской ратушы пройдзе ўрачысты вечар у гонар Акту Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

26 сакавіка з 13:00 — 15:00 у Сейме Літвы пройдзе канферэнцыя «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрапейскім звязе?».

27 і 28 сакавіка госці запрашаюцца да прагляду праграмы фестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile» і сучасных дакументальных фільмаў асацыяцыі «Белфільм».

Прагляд будзе праходзіць 27 сакавіка з 18:00 — 20:30 у Беларускім Доме правоў чалавека (Latako g. 3) і 28 сакавіка з 16:00 па 20:30 у гэтым жа месцы.

30 сакавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. 11:00 — 13:00 — прэзентацыя навучальных магчымасцяў і акадэмічных праграм, 13:00 — 14:30 — сустрэча з адміністрацыяй (Valakupių g. 5).

«Беларускі тыдзень» завершыцца фестывалем «Feel Free» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», а таксама літоўскага музычнага гурту «Biplan».
Канцэрт пачнецца 30 сакавіка ў 21:00 у клубе LOFTAS (Švitrigailos g. 29).

Арганізацыйны камітэт «Беларускага тыдня» запрашае ўсіх беларусаў Вільні, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкаванняў, прысвечаных Дню Волі.

Арганізатары «Беларускага тыдня»: грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (HUB), Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў1

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў1

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць