Улада2424

Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты

Cітуацыя з палітвязнямі ў лепшы бок не мяняецца і наўрад ці зменіцца.

Пра гэта заявіла Наталля Пінчук, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага.

«Вядома, заява кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Юостаса Палецкіса пра магчымасць вызвалення палітвязняў цікавая, але не думаю, што варта абнадзейвацца на гэты конт. Мяне вельмі здзівілі ягоныя словы аб тым, што не варта настойваць на іх поўнай рэабілітацыі. Юостас Палецкіс у сваім выступе грунтаваў сваё меркаванне нібыта на тым, што частка апазіцыі і грамадзянскай супольнасці выступае за тое, каб не вялася барацьба за поўную рэабілітацыю палітзняволеных», — паведаміла жонка Алеся Бяляцкага.

Яна падкрэсліла, што Юостасу Палецкісу варта адкрыць карты і паведаміць, ці ёсць гэтае меркаванне яго асабістай пазіцыяй.

«Тады мне цікава, ці не спроба гэта дэпутата Еўрапарламента Палецкіса неяк адысці ад прынцыповай пазіцыі ЕС і схавацца за меркаванне іншых, або такі ж пункт гледжання мае месца, і тады хацелася б ведаць, хто з апазіцыі і грамадзянскай супольнасці выступае з тым, каб не бараніць права палітычных вязняў на поўную рэабілітацыю. Прычым гэта датычыць як былых палітвязняў, так і тых, хто цяпер знаходзіцца ў няволі. Я не схільная варажыць з гэтай нагоды, і мне б хацелася пачуць канкрэтны адказ на гэтае пытанне, калі, вядома, ён дойдзе да адрасата. Юостас Палецкіс павінен паказаць карты, і гэта цікава не толькі мне», — упэўненая Наталля Пінчук.

Візіт дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Юостаса Палецкіса ў Мінск і ягоныя перамовы з беларускімі ўладамі падпалі пад крытыку як з боку апазіцыі, так і з боку сваякоў палітвязняў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Статкевіч асудзіў паводзіны трох былых палітвязняў. Здаецца, гэта Пратасевіч, Вольга Лойка і Наста Лойка29

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт17

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі27

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць