Стыпендыя Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) для пісьменнікаў, заснаваная ЦЕІ разам з Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў (АСП) у межах Віленіцкага міжнароднага літаратурнага фестывалю.
Стыпендыя ЦEI для выязной працы пісьменнікаў мае на мэце заахвочванне трансгранічнага супрацоўніцтва і падтрымку маладых пісьменнікаў з краін Цэнтральнай Еўропы, што не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Стыпендыя складае 5000 еўра за тры месяцы знаходжання ў любой краіне ЦЕІ на выбар кандыдата. Лаўрэат стыпендыі будзе госцем
У
Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў распрацоўвае і ажыццяўляе сучасныя дзяржаўныя праграмы ў галіне літаратуры.Дзякуючы шырокаму спектру праграм і мерапрыемстваў яна ўяўляе сабой найбольш актыўную арганізацыю і асноўны цэнтр літаратурнай дзейнасці ў Славеніі. Роля галоўнага аператара дзяржаўных праграм у літаратуры таксама прызнаецца Славенскім агенцтвам кнігі, якое актыўна падтрымлівае і выдзяляе рэгулярнае фінансаванне. Часам узнікнення аб’яднання можна лічыць 1872 год, але сучасную назву яно набыло ў 1968 годзе. Арганізацыя ўзначальвалася выбітнымі пісьменнікамі Славеніі. Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў спрыяе творчай свабодзе, паляпшэнню становішча славенскай літаратуры і пісьменнікаў і аб’ядноўвае пісьменнікаў з усёй славенскай культурнай прасторы незалежна ад межаў. Заўсёды крытычная і творчая, асацыяцыя дапамагла ўнесці істотныя змены ў славенскую сацыякультурную прастору і жыццё. Яна была вельмі актыўнай падчас шляху Славеніі да незалежнасць і заснавання маладой дзяржавы. Асацыяцыя спрыяе сталым адносінам з замежнымі пісьменнікамі і ажыццяўляе вядомыя ў свеце праграмы. www.drustvopisateljev.si
Віленіцкі міжнародны літаратурны фестываль, дзе збіраюцца паэты, празаікі, драматургі і публіцысты, перакладчыкі, выдаўцы, рэдактары і крытыкі з Цэнтральнай Еўропы і не толькі, арганізаваны Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў у супрацоўніцтве з культурным таварыствам «Віленіца ля Сяжаны». З першага міжнароднага фестывалю ў Віленіцы ў 1986 годзе кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне Віленіцкай міжнароднай літаратурнай прэміі, якая прысуджаецца АСП аўтару за выдатныя дасягненні ў галіне мастацкай літаратуры і эсэістыкі. Сярод лаўрэатаў Віленіцкай прэміі — Фульвіа Tаміцца, Петэр Хандке, Ян Скацэл, Томас Венцлава, Збігнеў Герберт, Мілан Кундэра, Лібушэ Монікава, Мірка Ковач, Анджэй Стасюк і інш. У межах фестывалю праходзяць шматлікія літаратурныя і культурныя мерапрыемствы; падчас тэарэтычнай часткі адбываюцца паглыбленыя дыскусіі, у той час як іншыя мерапрыемствы ствараюць нязмушаную атмасферу для зносін і сустрэч.
Умовы ўдзелу
На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць пісьменнікі, што працуюць у любых жанрах, якім не споўнілася 35 гадоў (нарадзіліся пасля 1978 года) з краін ЦЕІ, што не ўваходзяць у ЕС (Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Сербія і Украіна).
Апошні тэрмін падачы заявак — 1 мая 2013 года. Заяўкі павінны быць атрыманыя ў запячатаным канверце рэгулярнай поштай. Камітэт разгледзіць лісты з датай на паштовым штэмпелі не пазнейшай за 1 мая 2013 года. Slovene Writers’ Association (Writer In Residence) Tomšičeva 12 S
Заяўка павінна змяшчаць наступныя абавязковыя дакументы:
1. Запоўненую рэгістрацыйную форму (прыкладаецца).
2. Біяграфію на англійскай мове (не больш за 1800 знакаў без прабелаў).
3. Копію сапраўднага пасведчання асобы або пашпарта з датай і месцам нараджэння, грамадзянствам.
4. Бібліяграфію на англійскай мове (не больш за 3600 знакаў без прабелаў).
5. Апісанне на англійскай мове праекта, які будзе ажыццяўляцца на працягу трохмесячнага побыту (2000–4500 знакаў без прабелаў). Праект павінен уяўляць сабой літаратурны твор, а не даследаванне.
6. Рэкамендацыйны ліст з арыгінальным подпісам на англійскай мове (не больш за 1800 знакаў без прабелаў).
Няпоўныя заяўкі разглядацца не будуць.
Парадак разгляду заявак
1. Рэгістрацыйная форма будзе распаўсюджвацца праз усе буйныя пісьменніцкія арганізацыі краін патэнцыйных кандыдатаў, на
2. Міжнародны камітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі Славеніі, Італіі і Аўстрыі, будзе разглядаць лісты з датай на штэмпелі не пазнейшай за 1 мая 2013 года.
3. Конкурсныя працы будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: 30% (3 балы) за бібліяграфію, 50% (5 балаў) за апісанне праекта і 20% (2 балы) за рэкамендацыйны ліст.
4. Усе кандыдаты будуць апавешчаныя пра рашэнне камісіі да 15 ліпеня 2013 года.
5. Атрымальнік стыпендыі будзе афіцыйна абвешчаны на
6. Праз 60 дзён пасля заканчэння пражывання кандыдат павінен прадставіць пісьмовы даклад на англійскай мове (7200–9000 знакаў без прабелаў) па звычайнай ці электроннай пошце Асацыяцыі славенскіх пісьменнікаў.
Пытанні можна дасылаць па
Slovene Writers’ Association
Društvo slovenskih pisateljev
Ms Maja Kavzar Tomšičeva 12 S
Fax: 00386 1 42 16 430
Tel: 00386 1 25 14 144
Гадзіны працы: панядзелак, серада: 10.00 да 13.00
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары