У ДТЗ з трыма аўтамабілямі ў Быхаўскім раёне адзін чалавек загінуў, пяць у бальніцы
Здарэнне адбылося ў пятніцу а 22:20 на аўтадарозе Р-93 «Магілёў — Бабруйск» паблізу вёскі Гроні.

62‑гадовы кіроўца Rover не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Toyota, які ад удару таксама сутыкнуўся з аўтамабілем UAZ Patriot, што рухаўся па сустрэчнай паласе.
У выніку ДТЗ кіроўца Rover загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў, кіроўца Toyota і двое пасажыраў UAZ Patriot дастаўлены ў бальніцу, паведамляе Міліцыя Магілёўшчыны,
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары