Усяго патроху11

На Гомельшчыне знайшлі рэдкі грыб, якога не бачылі больш за 60 гадоў

Навукоўцы Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведамілі пра рэдкую знаходку ў Жыткавіцкім раёне. У дубровах там знайшлі дубовы трутавік — грыб, які ў Беларусі не фіксаваўся з 1963 года.

Рэдкі від знайшлі падчас даследаванняў на тэрыторыі Найдзянскага ляснога ўчастка і Перароўскага лясніцтва нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Спецыялісты заўважылі пладовае цела дубовага трутавіка, што стала першай афіцыйна зафіксаванай знаходкай гэтага віду за апошнія больш чым шэсць дзесяцігоддзяў.

Дубовы трутавік адносіцца да ксілатрофных грыбоў, якія развіваюцца на драўніне. Ён расце на жывых дубах, сухіх камлях і паваленых дрэвах. Грыб неядомы.

Такія віды адыгрываюць важную ролю ў экасістэме лесу, удзельнічаючы ў натуральным раскладанні драўніны і кругавароце пажыўных рэчываў.

Навукоўцы адзначаюць, што пладовыя целы дубовага трутавіка з'яўляюцца не кожны год. Таму нават калі грыбніца працягвае жыць унутры дрэва, сам грыб можа доўгі час заставацца незаўважаным.

Каментары1

  • Барадзед
    24.07.2026
    Может отдадут внебрачному коленьке курощуповичу. Он изучал природные яды в Китае.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць