18 красавіка ўваходзіць у сілу распараджэнне старшыні Барысаўскага райвыканкама аб абмежаванні рэалізацыі алкагольных напояў і піва на тэрыторыі раёна.
Распараджэнне прынята на падставе закона ад 20 лютага 1991 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі закона ад 10 студзеня 2000 года і ў мэтах забеспячэння выканання пункта 12 Комплексу мерапрыемстваў па далейшай рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы прэзідэнта ад 11 сакавіка 2004 года № 1 у Мінскай вобласці на 2013 год.
Згодна з гэтым распараджэннем,
з 18 красавіка 2013 г. па 1 студзеня 2014 года ўводзіцца забарона на рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ўсімі гандлёвымі аб’ектамі рознічнай гандлёвай сеткі Барысаўскага раёна незалежна ад формы ўласнасці з 21.00 да 09.00 гадзін.
Распараджэнне падлягае абавязковаму выкананню.
-
Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін
-
Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень
-
Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары