Здарэнні

За суткі падтопленыя новыя аб'екты ў 21 населеным пункце

У Беларусі ў выніку пад’ёму ўзроўню вады ў 49 рэках і раставання снегу падтопленыя 671 жылы дом, 3.803 падворкі, 3.647 гаспадарчых пабудоў, 1.453 дачныя дамы, 95 участкаў дарог, адзін пешаходны і 13 аўтамабільных мастоў, паведамляе прэс-служба МНС.

Ад паводкі пацярпелі дзве школы, два магазіны, гараж, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, два сельскія клубы, пяць будынкаў аздараўленчага лагера, эстакада лесапункта і водазаборная свідравіна.

За мінулыя суткі паводкай падтопленыя яшчэ 103 жылыя дамы, 418 падворкаў, 538 гаспадарчых пабудоў, 276 дачных дамоў і водазаборная свідравіна ў 21 населеным пункце Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Ратавальнікі адсялілі дванаццаць чалавек. У Жлобінскім, Нараўлянскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці і Бабруйску (Магілёўская вобласць) падтопленыя 11 участкаў дарог. Талыя воды сталі прычынай падтаплення двух жылых дамоў, сямі падворкаў і шасці гаспадарчых пабудоў у Тураве і вёсцы Пагост (Гомельская вобласць).

Тым часам ратавальнікі працягваюць ліквідоўваць наступствы прарыву дамбы на Прыпяці каля вёскі Мардвін (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці).

Так, 22 красавіка было задзейнічана агульным лікам 58 чалавек і 41 адзінка тэхнікі.

У месца размыву дамбы выгружана 335 тон друзу, 680 кубаметраў пяску, скінута 790 мяшкоў з пяском. Удабавак запасена яшчэ 50 мяшкоў з пяском 65 тон друзу. Усяго з пачатку аднаўленчых работ было выкарыстана 4.890 мяшкоў з пяском, каля 2,5 тыс. кубаметраў пяску і 735 тон друзу. На гэты момант адноўлены 24 метры дамбы — па 12 метраў з кожнага боку. Работы па ліквідацыі размыву дамбы працягваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць