Урад Нарвегіі накіроўвае адпаведную прапанову ў парламент краіны. Паўднёва-ўсходняя, нарвежская, частка Баранцавага мора можа змяшчаць каля 300 млн тон нафтавага эквіваленту.
Гэтая тэрыторыя была спрэчнай паміж Нарвегіяй і Расіяй на працягу сарака гадоў. Аднак у 2010 годзе краіны дамовіліся аб падзеле Баранцавага мора і часткі Паўночнага Ледавітага акіяна на эканамічныя зоны, якія даходзяць да краю паўночнага кантынентальнага шэльфа Еўропы.
Здабыча нафты ў Нарвегіі ў першым квартале скарацілася на 13% адносна аналагічнага перыяду мінулага года ў сувязі з вычарпаннем ранейшых радовішчаў. Асваенне шэльфу дазволіць кампенсаваць гэтае падзенне.
Каментары